Беларуская Служба

Узбекістан вярнуўся на аўтарытарную сцежку развіцця

17.07.2023 15:17
Кволы ўзбекскі лібералізм завяршаецца разам з умацаваннем асабістай улады чарговага прэзідэнта. 
Аўдыё
  • Эксперт пра сітуацыю ва Узбекістане
                - .
Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў на парадзе Перамогі ў Маскве разам з Уладзімірам Пуціным і прэзідэнтам Казахстана Касым-Жомартам Такаевым.kremlin.ru/wikipedia.org/CC BY 4.0

Падзеі 2016 года ва Узбекістане сталі для шмат каго нечаканасцю. Пасля смерці шматгадовага дыктатара ўладу перахапіў ліберальны палітык, які спыніў рэпрэсіўныя практыкі, ды спыніў ізаляцыю краіны. Кволы ўзбекскі лібералізм завяршаецца разам з першым тэрмінам прэзідэнта. У краіне змененая Канстытуцыя, адбыліся пазачарговыя прэзідэнцкія выбары. Краіна зноў вяртаецца ў традыцыйны аўтарытарызм.

На датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах ва Узбекістане перамог Шаўкат Мірзіёеў. 7 год таму менавіта гэты палітык (тагачасны прэм’ер) перахапіў уладу ў краіне. Мірзіёеў спыніў маштабныя рэпрэсіі папярэдніка, правёў эканамічныя рэформы ды адкрыў Узбекістан свету.

Сёння кіраўнік дзяржавы перамагае на выбарах з 87% галасоў пры яўцы пад 80%, якія прайшлі без удзелу рэальнай апазіцыі, ніхто з дапушчаных кандыдатаў не крытыкаваў праграму Шаўката Мірзіёева. Выбарам папярэднічалі змены ў канстытуцыі, якая абнуліла прэзідэнцкія тэрміны цяперашняга кіраўніка дзяржавы, ён можа заставацца ва ўладзе да 2037 года.

Сітуацыю ва Ўзбэкістане мы абмяркоўваем з нашым аглядальнікам Паўлам Усавым.

- Гэта прыклад азіяцкай дэспатыі, там нічога надзвычайнага не адбылося. Там дзейнічае формула, хто трымае ўлады, бярэ яе напоўніцу. На першым этапе кіравання Мірзіёева там адбылася фармальная лібералізацыя, яна не прывяла да дэмакратызацыі, ані да пашырэння правоў грамадзян. Яна была патрэбная прэзідэнту, каб атрымаць легітымнасць і падтрымку, бо ён не атрымаў уладу ў спадчыну. Цяпер ён стаў аўтаномным прэзідэнтам, пераразмеркаваў рэсурсы, ён пачаў рэалізоўваць палітыку абсалютнай улады ды дэспатыі.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аўдыёфайле


Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі