Беларуская Служба

Павал Усаў: Праваслаўе ў Беларусі – гэта элемент знішчэння і дамінацыі Расіі

28.08.2023 16:10
Падобны ўплыў РПЦ на ўнутраную палітыку, падобна да ўкраінскай сітуацыі, назіраецца ў іншых постсавецкіх краінах.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Праваслаўе ў Беларусі – гэта элемент знішчэння і дамінацыі Расіі
Павал Усаў.

Міжнародная супольнасць павінна тэрмінова ўмяшацца ў сітуацыю вакол Кіева-Пячэрскай лаўры, сцвярджае расійскае МЗС. Па версіі ведамства, украінскія ўлады маюць намер аддаць лаўру для правядзення «духоўных практык сектанцкай накіраванасці». У прэс-рэлізе МЗС РФ гаворыцца, што зараз вядзецца блакада Кіева-Пячэрскай лаўры. Улады Украіны нібыта забаранілі перадаваць прадукты і прадметы першай неабходнасці тым, хто моліцца ў лаўры.

Вяртанне кантролю над месцамі культу з'яўляецца элементам абмежавання ўплываў РПЦ ва Украіне. Да ключавых месцаў прыналежыць Кіева-Пячэрская лаўра, якая зʼяўляецца адным з найважнейшых месцаў для ўкраінскага праваслаўя, культуры і гісторыі Украіны. Манахі, якія належаць да РПЦ адмаўляюцца пакідаць будынак лаўры.

Умацаванне пазіцыі УАЦ пачалося пасля 2014 году. У выніку яна стала цалкам незалежнай царквой. Усё больш відавочным станавілася, што царква Маскоўскага патрыярхата – гэта эфектыўны і моцны інструмент псіхалагічных і інфармацыйных войнаў.

Падобны ўплыў РПЦ на ўнутраную палітыку, падобна да ўкраінскай сітуацыі, назіраецца ў іншых постсавецкіх краінах, нагадвае палітолаг Павал Усаў:

-Калі мы кажам пра постсавецкую прастору, то моцная дзейнасць Маскоўскага патрыярхату ёсць у Беларусі і Малдове. Даволі прадстаўнічыя ўплывы былі ў Латвіі. Там таксама пачаліся захады па нейтралізацыі РПЦ. Грузія і Арменія маюць свае ўласныя, незалежныя цэрквы, але Масква праз іх і так спрабуе праводзіць сваю палітыку. Наступная краіна пад маскоўскім уплываў – гэта Беларусь. І тут інструмент праваславізацыі і маскалізацыі адбываецца даволі інтэнсіўна. Праваслаўе ў Беларусі – гэта элемент знішчэння і дамінацыі Расіі. Гэта велізарны выклік для Беларусі і беларусізацыі ў будучым, паколькі прыйдзецца вырашаць пытанне фармавання сваёй уласнай царквы.

Поўны каментар - у далучаным гукавым файле.

ав


Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі