Беларуская Служба

Павал Усаў: Падкрэсліваць суб’ектнасць Беларусі Кітай, відаць, ужо не збіраецца

18.10.2023 14:13
На форуме «Адзін пояс – адзін шлях» у Кітаі няма Лукашэнкі.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Падкрэсліваць суб’ектнасць Беларусі Кітай, відаць, ужо не збіраецца
Павал Усаў.

На форум «Адзін пояс – адзін шлях» у Кітаі прыехалі кіраўнікі 23 дзяржаваў, якія лічацца партнёрамі і сябрамі Кітаю. Прыехаў і Уладзімір Пуцін. Сярод «сяброў» няма Аляксандра Лукашэнкі, які, хутчэй за ўсё, проста не атрымаў запрашэння.

Палітолаг Павал Усаў кажа, што так магло стацца ў выніку таго, што Кітай можа разглядаць Беларусь як частку расійскіх геапалітычных інтарэсаў:

-Падкрэсліваць нейкую суб’ектнасць Беларусі Кітай, відаць, ужо не збіраецца. Тым больш, што Беларусь пад санкцыямі і транзіт у некаторых аспектах абмежаваны, а для Кітая важна шукаць шляхі паставак у Еўропу. Для самога Лукашэнкі гэта ўдар, які прыніжае яго нават у вачах аўтакратычнага акружэння, сярод тых, каго Кітай лічыць саюзнікамі. Для павышэння ўнутранага статусу, сваёй легітымізацыі такая сустрэча для Лукашэнкі была б неабходнай. Улічваючы, што падчас апошняга візіту ў Пекін размовы з Сі Цзіньпінам не адбылося, а Лукашэнка выехаў пакрыўджаны, пабыўшы там менш за дзень. Гэта сведчанне таго, што Беларусь не з’яўляецца важным прыярытэтам, што ўсе рашэнні адносна Беларусі і так прымаюцца ў Маскве.

Замест сустрэч у Пекіне, Лукашэнка сустрэўся з міністрам замежных спраў Венесуэлы і віцэ-прэзідэнтам Ірану.

Пра гэта слухайце ў далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка