Расія перадала Беларусі тактычныя ядзерныя боегалоўкі, якія могуць выкарыстоўвацца ў бомбах франтавых бамбавікоў Су-24М, паведамілі надоечы беларускія прапагандысцкія каналы. Праблема ў тым, што Мінск 11 гадоў таму вывеў гэты тып самалётаў з эксплуатацыі, паведамляе старонка defence24.pl.
Беларускія дзяржаўныя СМІ паведамлялі, што дзякуючы носьбітаў кшталту Су-24М і «Іскандэр» у зоне магчымага дзеяння ядзерных боегаловак апынулася практычна ўся Польшча. У сваю чаргу на больш блізкіх адлегласцях, паводле тых жа крыніцаў, прыкладна, да Варшавы згаданую зброю могуць пераносіць самалёты Су-25.
Між тым, паводле экспертаў, праблема ў тым, што Су-25 не прыстасаваныя да таго, каб пераносіць ядзерныя боегалоўкі, а Су-24М да 2012 года канчаткова былі знятыя з эксплуатацыі, між іншым, з-за ўзросту і эксплуатацыйных выдаткаў. На ўзбраенні беларусы, якія таксама пазбавіліся цяжкіх знішчальнікаў Су-27, пакінулі толькі больш лёгкія машыны – знішчальнікі МіГ-29 (34 штукі) і баявыя самалёты Су-25 (22 штукі).
Толькі нядаўна ўлады вырашылі інвеставаць у адну эскадрыллю новых самалётаў Су-30, але пакуль у Беларусь былі пастаўлена толькі чатыры машыны.
Безумоўна, Беларусь магла б пераабсталяваць свае старыя Су-24М або атрымаць іх з Расіі. Аднак расійская армія таксама мае праблемы з гэтым тыпам самалётаў. Да вайны супраць Украіну верагодна расіяне мелі больш за 290 Су-24 розных версій. На пачатку бягучага года гэтыя ацэнкі былі зніжаны да 160, у тым ліку 40 у разведвальнай версіі. Гэта адбылося, нягледзячы на ваенныя страты. Не вядома таксама, у якім стане сёння знаходзіцца расійскі парк гэтых бамбавікоў і іх тэхнічнае абсталяванне.
Тэарэтычна можна было б таксама пераабсталяваць самалёты Су-25К, каб яны маглі пераносіць тактычную ядзерную зброю. Аднак для гэтага неабходна стварыць новую версію гэтага самалёта, а гэтая машына мае даволі абмежаваныя параметры, то бок можа лёгка стаць мэтай супрацьпаветранай абароны праціўніка. Паводле экспертаў, да такой ролі не прыстасаваныя таксама найноўшыя беларускія Су-30СМ.
У сваю чаргу, паводле наглядальнікаў, трывогу могуць выклікаць балістычныя ракеты «Іскандэр-М», якія апынуліся ў распараджэнні Лукашэнкі. Аднак шмат сведчыць пра тое, што перададзеныя Расіяй боегалоўкі могуць пераносіць выключна самалётах, якіх у Беларусі фактычна няма, канстатуе старонка defence24.pl.
аз