Беларуская Служба

Расійскі прэзідэнт не збіраецца спыняць вайну

18.12.2023 18:11
На мінулым тыдні прайшла першая з пачатку поўнамаштабнага ўварвання прамая лінія Пуціна з народам.
Аўдыё
  • Пуцін абвясціў свету свае агрэсіўныя планы
Ілюстрацыйнае фотаEPA/MIKHAEL KLIMENTYEV/SPUTNIK/ Dostawca: PAP/EPA.

Расійскі прэзідэнт заявіў, што «задачы перад РФ нарастаюць, як снежны ком». Асноўная праблема – вайна, але спыняць яе Пуцін не збіраецца.

14 снежня адбылася першая за два гады вялікая прэс-канферэнцыі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, падчас якой крамлёўскі дыктатар паўтарыў пасланне з лютага 2022 года, што спыненне вайны магчыма толькі пры выкананні «дэмілітарызацыі ды дэнацыфікацыі» Украіны ды гарантыі пазаблокавага статусу ўкраінскай дзяржавы. Паводле слоў Пуціна «Расія – зімовая краіна, любіць снег», то бок праблем не баіцца.

Напярэдадні «прамой лініі» сярод магчымых праблем згадвалася дэмабілізацыя расійскіх вайскоўцаў, аднак падчас эфіру такіх пытанняў Пуціну не задавалі. У Крамлі баяліся, што будуць пытанні ад жонак расійскіх мабілізаваных, якія апошнія тыдні пратэставалі ў Расіі. Такіх пытанняў таксама не было, расійская прэса напісала, што жанчыны забаяліся жаліцца Пуціну.

Апроч вайны Уладзімір Пуцін падчас размовы з насельніцтвам паўтарыў мноства штампаў, накшталт таго, што Расія не аддасць свой суверэнітэт «у абмен на каўбасу».

Расійскія СМІ падсумавалі «прамую лінію» проста, што расійскія палітыкі ды грамадства падзяляюць пазіцыю прэзідэнта па пытаннях, якія тычацца як рэгіёнаў, так і краіны ў цэлым. Што паказала пуцінская прамая лінія пра настроі эліт у Расіі? Мы паразмаўлялі пра гэта з палітолагам Паўлам Усавым.

- Асноўная праблема для Расіі сёння - высокія кошты на харчаванне. Аднак штодзённыя праблемы, якія хвалююць расіян, то бок высокія кошты, ЖКГ, Пуціна ўвогуле не цікавяць. Ён скідвае ўсю адказнасць на ўнутраных і знешніх ворагаў. Яго прыярытэт – утрыманне імперыі. Пуцін разглядае расіян выключна як матэрыял для сваіх знешнепалітычных амбіцый. Ён гатовы палову насельніцтва пусціць у расход дзеля рэалізацыі сваіх псеўдагістраычных уяўленняў. Унутраны крызіс не перашкаджае Расіі весці агрэсіўную палітыку.

Што Пуцін рыхтуе Еўропе ў будучым годзе?

- Нішто не прадугледжвае змен. Пуцін імкнуўся паказаць, што сітуацыя стабільная, санкцыі ўдалося пераадолець, перспектывы для развіцця Расіі ў добрым напрамку застаюцца. Пуцін ігнараваў крытычныя каментарыі, якія з’яўляліся падчас яго выступу пра розніцу рэальнай Расіі ад пуцінскай. Крэмль прадэманстраваў тое, што палітыка Расіі змяняцца не будзе ў дачыненні да Украіны, і да Захаду. Расія будзе весці вайну да перамогі. У Расіі дастаткова рэсурсаў, каб перамагчы Украіну і Захад.

Адсюль пайшлі актыўныя атакі расіян на фронце, Пуцін хоча ісці на прэзідэнцкія выбары, як пераможца, зазначае палітолаг.

- Новая маштабнае выступленне Пуціна паказвае, што сістэма аправілася ад шоку, Пуцін адчувае сябе больш упэўнена, чым у мінулым годзе. Гэта звязана з выбарамі ў Расіі ў будучым годзе, дзе Пуцін будзе адзінымі кандыдатам. Ён мусіў прадэманстраваць грамадству сваю ўпэўненасць, а таксама ўтрыманне сітуацыі пад кантролем.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі