Беларуская Служба

Расія хоча паглыбіць падзелы на кантыненце перад чэрвеньскімі выбарамі ў Еўрапарламент

21.03.2024 13:20
«Gazeta Wyborcza» адзначае, што растуць страхі перад чэрвеньскімі выбарамі ў Еўрапарламент.
.
У. ПуцінFoto: PAP/EPA/SERGEI ILNITSKY

Расія хоча паглыбіць падзелы на кантыненце перад чэрвеньскімі выбарамі ў Еўрапарламент – папярэджвае ў чацьвер «Gazeta Wyborcza». У Еўропе, як адзначае выданне, растуць страхі перад чэрвеньскімі выбарамі ў Еўрапарламент.

«Даўно вядома, што Расія вярбуе членаў Еўрапарламента ў якасці агентаў уплыву, фінансуе ўльтраправых, арганізуе незлічоныя кампаніі па дэзінфармацыі і ўплывае на рухі супраць ЛГБТ, навуковыя колы і грамадзянскую супольнасць», – чытаем у артыкуле, дзе нагадваецца, сярод іншага, што ў лютым Еўрапарламент папярэдзіў, што Расія спрабуе пасеяць раскол па ўсёй Еўропе.

Асцярогі з нагоды ўмяшання Расіі ў выбары 2024 года падзяляюць не толькі палітыкі. «Расія будзе выкарыстоўваць еўрапейскія выбары як своеасаблівы палігон, каб убачыць, як іх стратэгія і тактыка будуць працаваць на выбарах у цэлым», – распавёў «GW» Антон Шэхаўцоў, украінскі палітолаг з Вены, які даследуе сувязі ультраправых у Еўропе і Расіі.

«Іх галоўнай мэтай будзе максімальнае аслабленне палітычнай і сацыяльнай падтрымкі Украіны. Яны, хутчэй за ўсё, будуць выкарыстоўваць тактыку запужвання, прасоўваючы тэзіс аб тым, што людзі або палітыкі, якія дапамагаюць Украіне, уцягваюць грамадства ў вайну з Расіяй», – сказаў Шахаўцоў і дадаў, што прыярытэтныя мэты расійскіх гібрыдных нападаў сёння знаходзяцца ў Германіі, Францыі і Італіі.

«Яны з'яўляюцца эканамічнай рухаючай сілай усёй супольнасці. У палітычным плане гэта краіны з самым моцным голасам у ЕС», – сказаў Шахаўцоў.

ав

Расійскі экспарт зброі ўпаў на 53% – яе другое месца ў свеце заняла Францыя

20.03.2024 20:01
У 2019 годзе Масква пастаўляла сваю зброю ў 31 краіну, а ў 2023-м – толькі ў 12 дзяржаў.

Пяць краін ЕС заклікалі забараніць імпарт збожжа з Беларусі і Расіі

21.03.2024 12:31
Рада Еўрасаюзу на ўзроўні міністраў сельскай гаспадаркі і рыбалоўства плануе абмеркаваць гэтае пытанне 26 сакавіка.