Беларуская Служба

Генерал Полька: Наладжванне камунікацый важней, чым гіганцкая колькасць салдат

25.03.2024 15:24
Стартавы патэнцыял сіл хуткага рэагавання павінен складаць 2,5 тысячы нямецкіх салдат і 2,5 тысяч польскіх.
Gen. Roman Polko
Gen. Roman Polkoprezydent.pl

Інтэрнэтавае выданне BiznesAlert.pl запытала ў былога камандзіра спецыяльнай ваеннай часткі GROM, як ён ацэньвае паведамленне аб тым, што Польшча і Германія з ліпеня гэтага года будуць ствараць у Еўропе сілы хуткага рэагавання. Паводле генерала Рамана Полька (Roman Polko), вельмі добра, што Польшча рэалізуе гэтую ініцыятыву:

«Германія мае велізарны прамысловы патэнцыял. Вядома, нямецкая армія занядбаная, але сумесныя дзеянні, безумоўна, навучаць лепшаму ўзаемадзеянню на полі бою. Сутнасць НАТА – калектыўная абарона, а не індывідуальная адказнасць ЗША, як гэта было дагэтуль. Калі 25 гадоў таму мы ўступілі ў Паўночнаатлантычны альянс, у Еўропе яшчэ былі сілы хуткага рэагавання. Пазней, з-за таго, што на Старым кантыненце панаваў росквіт і мір, яны былі фактычна расфарміраваны. Таму трэба практыкавацца і ўводзіць працэдуры на пастаяннай аснове. Важна нават сфармаваць асабістыя адносіны так, каб у выпадку крызісу было дастаткова паглядзець у вочы, і кожны будзе ведаць, што рабіць».

Стартавы патэнцыял сіл хуткага рэагавання павінен складаць 2,5 тысячы нямецкіх салдат і 2,5 тысяч польскіх.  Паводле генерала Полька, на стратэгічным узроўні гэта не ашаламляльныя лічбы. Аднак генерал лічыць, што, перш за ўсё, стварэнне сіл хуткага рэагавання ў Еўропе мае палітычнае значэнне. Па-другое, на аператыўным узроўні вялікае значэнне мае супрацоўніцтва паміж польскімі і нямецкімі войскамі. Магчыма, у выніку ратацыі больш нямецкіх салдат будзе супрацоўнічаць з польскімі.

«Я мяркую, што з цягам часу да сіл хуткага рэагавання далучацца і іншыя еўрапейскія краіны НАТА. Супрацоўніцтва, паразуменне, наладжванне камунікацый, а не гіганцкая колькасць салдат – залог поспеху. Важней за ўсё якасць узброеных сіл, не для піяр-тэхналогій, а для рэальнай баяздольнасці», – адзначыў генерал Полька ў размове з выданнем Biznes Alert.

яс