Беларуская Служба

Дональд Туск перасцерагае ад дзеянняў Лукашэнкі: У нас усё больш сігналаў

12.04.2024 13:30
Кіраўнік польскага ўраду прызнаў, што атрымлівае ўсё больш сігналаў аб трывожных планах беларускага рэжыму.
K
Kіраўнік польскага ўраду Дональд Туск PAP/Marcin Obara

Аляксандр Лукашэнка зноў хоча выкарыстаць пытанні міграцыі і ціску на нашай мяжы, заявіў кіраўнік польскага ўраду Дональд Туск. Учора ён правёў сустрэчу з прэм'еркай Эстоніі Каяй Калас. Падчас прэс-канферэнцыі кіраўнік польскага ўраду паведаміў, што размова ішла аб складаных, але ключавых пытаннях бяспекі краін і рэгіёну ў кантэксце агрэсіі Расіі супраць Украіны, паведамляе тыднёвік Wprost.

Дональд Туск запэўніў, што Эстонія і Польшча ўжо шмат гадоў прадстаўляюць на гэты конт «адназначны погляд». «Нашай агульнай задачай - так мы дамовіліся - і надалей будзе мабілізацыя і матывацыя ўсіх партнёраў у Еўропе для аказання максімальна інтэнсіўнай і эфектыўнай дапамогі ваенным намаганням Украіны супраць расійскай агрэсіі», - заявіў Туск.

Аднак кіраўнік польскага ўраду прызнаў, што Польшча змагаецца таксама з дадатковым выклікам, які ў бліжэйшы час можа ўзмацніцца. „У нас усё больш сігналаў аб тым, што рэжым Лукашэнкі зноў хоча выкарыстаць пытанне міграцыі і ціску на нашай усходняй мяжы”, – сказаў прэм’ер.

Ён падкрэсліў, што такая практыка выкарыстоўваецца ў «палітычных мэтах дэзінтэграцыі, дэстабілізацыі, а таксама для ўласнага псеўдадзяржаўнага бізнесу».

«Я буду пераконваць усіх нашых еўрапейскіх партнёраў ставіцца да нелегальнай міграцыі як да сапраўднага прыярытэту», – заявіў палітык. «Я перакананы, што мы знойдзем зразуменне для нашага пункту гледжання», – дадаў Дональд Туск.

аз

Кіраўнік МУС Польшчы: Мы прыступаем да ўмацавання мяжы з Беларуссю

10.04.2024 14:28
З пачатку бягучага года зафіксавана больш за 4 тыс. 500 спробаў нелегальнага пераходу беларуска-польскай мяжы.