Беларуская Служба

Павал Усаў: Варшава і Мінск намацваюць магчымасці нефармальных кантактаў

17.04.2024 17:02
Анджаліка Борыс, шматгадовая старшыня Саюзу палякаў Беларусі сустракалася ў турме з Анджэем Пачобутам.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Варшава і Мінск намацваюць магчымасці нефармальных кантактаў
Павал Усаў.

Пра што сведчыць гэтае спатканне? Ці журналіст і актывіст будзе вызвалены ўзамен за адкрыццё межаў? Як да такой магчымасці ставіцца з маральнага пункту гледжання?

Палітолаг Павал Усаў гаворыць, што гэта спроба абодвух бакоў намацаць магчымасць нефармальных кантактаў, каб распачаць працэс абмежаванага збліжэння і перазагрузкі адносін у межах гандлю і эканамічных сувязяў:

- І Лукашэнка, і Польшча разумеюць, што сітуацыя ў рэгіёне можа цягнуцца не адзін год. Інтэнсіўнасць канфрантацыі не ў інтарэсах ніводнага боку. Лукашэнка разумее, што далейшая канфрантацыя можа азначаць яшчэ большую яго залежнасць ад Пуціна, а гэта дадатковыя пагрозы для яго ўлады. Польскі бок таксама зацікаўлены, каб выцягнуць Пачобута з вязніцы і палепшыць сітуацыю польскай меншасці, прыадчыняючы дзверы для сваіх уплываў. Сыходзячы з прагматычнай палітыкі, думаю, бізнес і нацыянальныя інтарэсы будуць адыгрываць ключавую ролю.

Калі Лукашэнка пагодзіцца вызваліць Пачобута, гэта можа паспрыяць больш шырокаму працэсу з вызваленнем часткі палітвязняў. Безумоўна, усіх Лукашэнка не вызваліць, і гэта не спыніць рэпрэсій. Аднак шмат што залежыць і ад самога Лукашэнкі, але незадаволенай можа быць і Расія, якая не хоча, каб Беларусь выходзіла з геапалітычнага тупіка.

Вызваленне Пачобута, аднаўленне гандлёвых стасункаў, адкрыццё мяжы – любая з гэтых рэчаў магла б азначаць перазагрузку ў адносінах. Гэта добра ці кепска? Вядома, для людзям лепш, але з маральнага пункту гледжання?

-Гэта дылема, якая ўзнікала заўсёды: маральны і прагматычны падыход. Я за прынцыповы падыход, але ён у заходніх краінах ён ніколі не працаваў. Па гэтай прычыне мы маем рэжым Лукашэнкі і вайну ва Украіне. Я думаю, будзе больш прагматычны падыход, асабліва, калі людзей пачнуць вызваляць. Так было неаднойчы. Гэта таксама не верне Беларусь у сітуацыю палітычнай лібералізацыі, сістэма застанецца зачыненай. І тут мы маем дачыненне з жыццямі канкрэтных людзей. Таму ў нас: дэкларатыўная прынцыповая палітыка ці жыцці людзей, - кажа Павал Усаў.

Поўная размова з палітолагам – у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павал Усаў: Лукашэнка адыгрывае сваю ролю ў канфрантацыі Расіі і НАТА

03.04.2024 17:32
Перад пачаткам вучэнняў, якія праходзяць ў рэгіёнах, якія мяжуюць з Украінай, Літвой і Польшчай, Лукашэнка заявіў, што краіна рыхтуецца да вайны.