Беларуская Служба

Бітва за TikTok працягваецца. Заснавальнік не думае падпарадкоўвацца закону ЗША

26.04.2024 13:19
Калі ByteDance не зробіць гэта на працягу 12 месяцаў, платформа больш не будзе даступнай у Амерыцы.
 TikTop
Лагатып TikToppixabay.com

Кампанія ByteDance, заснавальнік TikTok рашуча заяўляе, што не плануе прадаваць платформу, піша dziennik.pl. Раней у СМІ выказваліся здагадкі аб магчымасці продажу амерыканскай часткі TikTok пасля прыняцця ў ЗША закона, згодна з якім платформа альбо зменіць уладальніка, альбо перастане быць даступнай у ЗША. Законапраект падпісаў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.

Платформа больш не будзе даступнай у Амерыцы

Калі ByteDance не зробіць гэта на працягу 12 месяцаў, платформа больш не будзе даступнай у Амерыцы.

ЗША і іншыя заходнія краіны асцерагаюцца, што камуністычныя ўлады Кітая маюць доступ да дадзеных, сабраных TikTok.

Члены Кангрэса і прадстаўнікі адміністрацыі ЗША неаднаразова выказвалі рэзкую крытыку і занепакоенасць дадаткам, папулярным сярод маладых амерыканцаў. Службы таксама перасцерагалі ад платформы, у тым ліку дырэктар ФБР, які заявіў, што TikTok уяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы. Ён сцвярджаў, што з-за фактычнай адсутнасці незалежнасці кітайскага бізнесу ад уладаў КНР, кітайскія службы могуць атрымаць канфідэнцыяльныя дадзеныя аб амерыканскіх карыстальніках і патэнцыйна сачыць за прыладамі, на якіх усталявана прыкладанне.

Адказ ByteDance

Кампанія сцвярджае, што кітайскія заснавальнікі ByteDance валодаюць 20 працэнтамі акцый, 60 працэнтаў належыць амерыканскім уладальнікам акцыяў кампаніі, а астатнія 20 працэнтаў належыць супрацоўнікам па ўсім свеце. Урад Кітая, як нагадвае BBC, абвяргае праўдзівасць страхаў заходніх краін, назваўшы іх паранаідальнымі.

Хаця ЗША раней удалося прымусіць кітайскія кампаніі прадаць свае акцыі  то цяпер, паводле агенцтва AP, цяперашняя сітуацыя іншая, таму што TikTok ствараўся выключна для замежнага рынку і ўспрымаецца як доказ тэхналагічнай магутнасці КНР.

яс

Савет па лічбаванні: Асцярожна з кітайскай тэхналогіяй

31.03.2023 11:01
Усё больш краін забараняюць усталёўваць прыкладанне TikTok на службовых прыладах.