Беларуская Служба

Павал Усаў: Польшча, як член ЕС, стала для беларусаў прыкладам, як можна і трэба развівацца

01.05.2024 08:07
20 гадоў таму Польшча стала чальцом Еўрасаюзу.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Польшча, як член ЕС, стала для беларусаў прыкладам, як можна і трэба развівацца
Павал Усаў.

20 гадоў таму Польшча стала чальцом Еўрасаюзу. Краіна стала для беларусаў прыкладам, як можна і трэба развівацца, - гаворыць палітолаг Павал Усаў:

-Да ўваходу у ЕС беларусы мелі магчымасць хуткага перасячэння мяжы, па ваўчарах. Польшча нават не лічылася замежжам, гэта паказчык, на колькі нам блізкая заўсёды была Польшча. Для беларусаў з’явіліся лагістычныя складанасці, але для самой Польшчы – гэта цывілізацыйны рывок. Яна стала для беларусаў прыкладам, як можна і трэба развівацца, бо за 20 гадоў Польшча змянілася фундаментальна. І ў плане інфраструктуры, і сацыяльны плане. Польшча становіцца той блізкай зямлёй, і ў сацыяльным, і ў эканамічным плане, куды шмат хто імкнецца прыехаць і застацца.

Для Еўропы гэта самы лепшы фармат развіцця, кажа палітолаг.

-Ніякі саюз вечным не бывае. Самы паспяховы саюз – гэта ЗША. Ён трывае ўжо доўга і эфектыўна. Ці стане Еўрасаюз прыкладам такой жа паспяховасці? Пакуль што ў эканамічным і палітычным плане для Еўропы гэта самы лепшы фармат развіцця. Альтэрнатывы не было. Альтэрнатывай быў Савецкі Саюз, пабудаваны на экспансіі Расіі. Гэта быў саюз дамінацыі адной дзяржавы, што прывяло да праблем краін, якія ўваходзілі ў гэты саюз. А Еўрасаюз будуецца на роўных правах. Гэта прыклад цывілізацыйнага развіцця чалавецтва. Па гэтаму прынцыпу, думаю, будуць будавацца іншыя праекты.

ав

У далучаным гукавым файле Павал Усаў таксама разважае пра з'яву даносаў у грамадстве.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павал Усаў: Мы перажылі не толькі палітычную, але і перажываем антыкультурную рэвалюцыю

25.04.2024 10:19
Метады прапагандыста Азаронка пераймаюць іншыя чыноўнікі і “каментатары”. Чаму такое стала магчымым?