Ёсць шмат спекуляцый пра вучэнні, шмат хто звяртае ўвагу, што мінулыя вучэнні прывялі да вялікай канцэнтрацыі ваенных рэсурсаў у Беларусі і ў выніку быў нанесены ўдар па Украіне. Таму ўзнікае пытанне, ці цяпер не паўторыцца сітуацыя.
Сітуацыі і магчымасці Расіі аналізуе палітолаг Павал Усаў:
- Тут невядома, якія крытэрыі выкарыстоўваць для ацэнкі таго, якія магчымасці і якія сцэнары будуць адбывацца, сыходзячы з вучэнняў. Калі падыходзіць з пункту гледжання рацыянальных ацэнак, то ў Расіі недастаткова рэсурсаў, каб падрыхтаваць яшчэ адно ўварванне ва Украіну. Украіна будзе падрыхтаваная і нанясе прэвентыўныя ўдары па канцэнтрацыі войск у Беларусі. Схаваць канцэнтрацыю гэтых сіл будзе немагчыма. У 2022 годзе Расія здолела на мяжы з Украінай сканцэнтраваць да 30 тысяч чалавек. Каб зладзіць новы паход на Кіеў, патрэбна ад 30-50 тысяч, у Расіі такіх рэсурсаў няма. Калі браць пад увагу магчымыя правакацыі ў дачыненні да Літвы ці Польшчы, то таксама патрэбныя сілы. Каб пачаць вайну з НАТА, рэсурсаў трэба ўтрая больш. Таму аб’ектыўна я не бачу нічога, што магло б прывесці да новага буйнога канфлікту ў рэгіёне. Але і ранейшая агрэсія не ўкладалася ў рацыянальнае і лагічнае мысленне. Таму цяжка ацаніць, з якога пункту гледжання сыходзяць расійскія стратэгі.
Поўная размова - у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё