Беларуская Служба

Аднаўленне эксплуатацыі газаправоду «Паўночны паток-2» працягвае спакушаць частку нямецкай эліты

26.05.2025 16:02
Але канцлер Германіі падтрымлівае забарону на яго запуск.
    .
У Германіі вяртаецца тэма газаправоду.Фота: FrameStockFootages/shutterstock

Тэма газаправоду, які спалучае Расію і Германію, зноў вяртаецца дзякуючы прэм'ер-міністру Саксоніі Міхаэлю Крэчмеру, які належыць да партыі ХДС (Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі). З гэтай жа групоўкі і цяперашні канцлер Фрыдрых Мерц – нагадвае партал Forsal. У інтэрнэт-выданні Die Zeit Крэчмер заклікаў пачаць перамовы з Расіяй адносна «Паўночнага патоку-2» (Nord Stream 2), які, на яго думку, дазволіць панізіць цэны на сыравіну ў Германіі.

Гэты праект — «магчымасць распачаць дыялог з Расіяй», — заявіў Міхаэль Крэчмер. «Альбо мы паспрабуем прымусіць да чагосьці Расію, альбо спрабуем выкарыстаць пазітыўны падыход», — дадаў ён.

Крэчмер заявіў, што трубаправод можа таксама стаць спосабам барацьбы з высокімі коштамі сыравіны, якія перашкаджаюць нямецкай эканоміцы, асабліва з пачатку ўварвання Расіі ва Украіну. Аднак ён прызнаў, што большасць нямецкіх палітыкаў пакуль не гатовыя змяніць стратэгію.

А якая пазіцыя канцлера Германіі па пытанні «Паўночным патоку-2»? Фрыдрых Мерц падтрымлівае забарону папярэдняга ўрада на запуск газаправода. Канцлер у пачатку мая выказаўся супраць любога запуску «Паўночнага патоку-2», заявіўшы, што «ў цяперашні час няма дазволу на эксплуатацыю, і гэта не зменіцца», — каментуе выданне пазіцыю Крэчмера.

нг