У сваю чаргу Літва заявіла, што справа не ў сяброўскіх жэстах, а ў адсутнасці адпаведных сіл і рэсурсаў.
Паводле палітолага Паўла Усава, гэта добра прадуманая інфармацыйная тактыка, якая не адпавядае ніводным з вышэй названых прычын:
- Перш за ўсё, трэба сыходзіць з таго, што вучэнні ўключаюцца ў стратэгічны інтарэс Расіі, якая намагаецца стварыць напружанне на межах Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы. Калі вучэнні не закладаюць дэманстрацыі сілы, то яны не маюць сэнсу, бо дэманструюць слабасць, чаго Расія не хоча рабіць.
Далейшыя крокі будуць наступныя. Зараз будуць разгортваць інфармацыйны шум, як рэжымы Пуціна і Лукашэнкі хочуць весці палітыку добрасуседства і працягваюць руку на Захад. Вядома, ніхто яе паціскаць не будзе, і гэта ведаюць у Маскве і Мінску. Адводу сіл ні Польшча, ні Літва не зробяць. Вучэнні так ці інакш прымусяць канцэнтраваць свае сілы на мяжы з Беларуссю. Усё на фоне нібыта мірных дэкларацый Беларусі і Расіі ды нежадання Захада саступаць. Будуць ствараць негатыўны вобраз Захаду, які пагражае Расіі і Беларусі. І яны нібыта будуць вымушаны правесці вучэнні згодна з першапачатковым планам. Таму загадзя пачынаецца інфармацыйная праца, каб прадэманстраваць, асабліва трэцяму свету, што рэжымы гатовы дамаўляцца, але Захад намагаецца прыспешыць працэсы эскалацыі. Думаю, сітуацыя будзе разгортвацца менавіта так.
Поўны каментар палітолага Паўла Усава – у далучаным гукавым файле.