Беларуская Служба

Боснія і Герцагавіна сутыкаецца з найгоршым крызісам з 1995 года

29.05.2025 11:30
Сітуацыя паказвае, што праз 30 гадоў пасля вайны праблемы ў рэгіёне ўсё яшчэ далёкія ад вырашэння.
Прэзідэнт Рэспублікі Сербскай Міларад ДодзікAutorstwa Medija centar Beograd - http://www.mc.rs/fotografija-%D0%BF%D0%B0%D1%99%D0%B5%D1%9A%D0%B5-%D0%B1%D0%B0%D0%BB%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%BE%D0%B4-%D0%BC%D0%B0%D0%BA%D0%B5%D0%B4%D0%BE%D0%BD%D0%B8%D1%98%D0%B5-%D0%B4%D0%BE-%D1%80%D0%B5%D0%BF%D1%83%D0%B1%D0%BB%D0%B8%D0%BA%D0%B5-%D1%81%D1%80%D0%BF%D1%81%D0%BA%D0%B5-.1966.html?photoId=43162&even

Боснія і Герцагавіна сутыкаецца з самым небяспечным крызісам з 1995 года, калі ў краіне скончылася вайна, якая суправаджала распад Югаславіі, канстатуе The Guardian, каментуючы нядаўнія дзеянні прэзідэнта Рэспублікі Сербскай Міларада Додзіка.

Апошні палітычны крызіс у Босніі і Герцагавіне разгарэўся пасля таго, як у канцы лютага суд першай інстанцыі прыгаварыў Додзіка да аднаго года пазбаўлення волі і шасцігадовай забароны займаць дзяржаўныя пасады за перашкодвжанне выкананню рашэнняў, прынятых Высокім прадстаўніком міжнароднай супольнасці ў Босніі і Герцагавіне Крысціянам Шмітам. Згаданы Крысціян Шміт адказвае за кантроль за выкананнем палажэнняў Дэйтанскага мірнага пагаднення.

Пасля абвяшчэння прысуду парламент Рэспублікі Сербскай прыняў шэраг законаў, якія забараняюць некалькім цэнтральным установам Босніі і Герцагавіны, у тым ліку судам, пракуратуры і федэральнай паліцыі, дзейнічаць на яе тэрыторыі.

Нагадваем, Рэспубліка Сербская мае канфедэратыўныя адносіны з Федэрацыяй Босніі і Герцагавіны і складае з ёю агульную дзяржаву – Боснія і Герцагавіна.

Пасля таго, як Додзік падпісаў дакументы, 7 сакавіка Канстытуцыйны суд Босніі і Герцагавіны прыпыніў іх дзеянне да прыняцця канчатковага рашэння.

Пракуратура Босніі і Герцагавіны расследуе меркаваны напад на канстытуцыйны лад краіны ў дачыненні да прэзідэнта Додзіка, а таксама прэм'ера і спікера парламента аўтаномнай часткі Босніі і Герцагавіны, дзе пераважна жывуць сербы.

У сувязі з гэтым суд Босніі і Герцагавіны выдаў нацыянальны ордэр на арышт трох згаданых палітыкаў.

«Вырак і рэакцыя Додзіка паказваюць, што працяглая дысфункцыя Босніі і Герцагавіны ператварылася ў небяспечны крызіс, які можа падзяліць Еўропу. Гэтая сітуацыя таксама паказала, што праз 30 гадоў пасля вайны праблемы ўсё яшчэ далёкія ад вырашэння», – адзначае брытанская штодзёнка.

«Хоць вайны мала хто чакае, то краіна застаецца ачагом у самым цэнтры Еўропы, дзе існуе патэнцыял для канфліктаў і гвалту», – папярэджвае газета.

Паводле часткі экспертаў, верагодны зыход Додзіка з палітыкі. Быццам бы, за апошнія некалькі месяцаў сямʼя сербскага лідара звярталася да высокапастаўленага заходняга чыноўніка, каб абмеркаваць умовы яго зʼезду з краіны. Аднак The Guardian папярэджвае, што «выгнанне» – гэта не завяршэнне праблемы, бо Додзік можа паспрабаваць ігнараваць судовую сістэму краіны і міжнародную супольнасць, трымаючыся за ўладу з дапамогай «ваенізаваных паліцэйскіх сіл».

«Гэты крызіс можа скончыцца або арыштам Додзіка або яго ўцёкамі», – канстатуе ў размове з газетай аналітык Ясмін Муяновіч.

аз