Беларуская Служба

Эксперт: расійская агрэсія супраць Украіны працягнецца

02.06.2025 15:11
У нядзелю Служба бяспекі Украіны паведаміла, што ў выніку спецаперацыі была пашкоджаны трэць стратэгічных бамбавікоў Расіі. Заходняя прэса, і Z-каналы пачалі параўноўваць украінскую акцыю з японскім нападам на гавань Пэрл-Харбар.
Аўдыё
  • Эксперт пра ўдар Украіны па расійскай авіяцыі
Ілюстрацыйнае фотаEPA/SERGEY KOZLOV Dostawca: PAP/EPA.

У нядзелю Служба бяспекі Украіны паведаміла, што ў выніку спецаперацыі была пашкоджаны трэць стратэгічных бамбавікоў Расіі. Заходняя прэса, і Z-каналы пачалі параўноўваць украінскую акцыю з японскім нападам на гавань Пэрл-Харбар у снежні 1941-га года, у выніку амерыканскі флот панёс сур'ёзныя страты, а ЗША ўступілі ў Другую сусветную вайну. Гучаць меркаванні, што цяпер Крэмль развяжа ў адказ татальную вайну нават з выкарыстаннем ядзернай зброі.

Украінскія спецслужбы правялі беспрэцэдэнтную аперацыю па знішчэнні бамбавікоў РФ.  Спецаперацыю пад назвай «Павуцінне» зладзіла СБУ, у выніку атакі дронаў па расійскіх аэрадромах, удалося знішчыць альбо пашкодзіць дзясяткі самалётаў стратэгічнай авіяцыі.  Аднак такая стратэгія ўдару можа спрацаваць адзін раз, перакананы палітолаг Павал Усаў. На хаду вайны і перамоў атака не паўплывае

— Удар украінцаў па расійскай стратэгічнай авіяцыі скараціў патэнцыял ядзернага стрымлівання Расіі, стаў правалам расійскай контрвыведкі. Для Пуціна і расійскай эліты - гэта вялікі шок, на які яны не ведаюць пакуль чым адказаць. Аднак, я б не параўноўваў гэта з Пэрл-Харбарам. Таксама я крытычна стаўлюся да заклікаў Z-патрыётаў,  каб нанесці ў адказ ядзерны ўдар. Для самой Расіі такі б ўдар азначаў вельмі негатыўныя наступствы. Фактычна - гэта было б самазнішчэннем.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аудыёфайле


Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі