Беларуская Служба

Павал Усаў: Візіт Келага — частка парадыгмы Трампа спрабаваць дамаўляцца з дыктатарамі

18.06.2025 14:25
Можа адбыцца сустрэча спецпасланніка ЗША па справах Беларусі і Украіны Кіта Келага з Лукашэнкам. Магчыма, пры нагодзе будзе выпушчана нейкая частка палітвязняў.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Візіт Келага - частка парадыгмы Трампа спрабаваць дамаўляцца з дыктатарамі
Павал Усаў.

Ці патрэбны такі візіт? Што ён павінен даць? Палітолаг Павал Усаў кажа, што гэты візіт з’яўляецца часткай знешнепалітычнай парадыгмы Трампа спрабаваць дамаўляцца з дыктатарамі і ладзіць здзелку.

— Візіт Кэлага трэба разглядаць у межах доўгатэрміновых кантактаў адміністрацыі Трампа з прадстаўнікамі Лукашэнкі. Мы пра іх не ведаем, але тое, што яны ёсць, гэта факт. Адным з доказаў можа быць вызваленне Зянковіча, грамадзяніна ЗША і Беларусі. У кантэксце справы Зянковіча гучала інфармацыя, што ЗША гатовы паслабіць санкцыі, калі будуць выпушчаныя палітвязні, ці прынамсі будзе дээскалацыя.

Калі гэтыя перамовы прывядуць да ўзмацнення суб’ектнасці Беларусі і аслаблення залежнасці ад Расіі, чаго ў такой сітуацыі чакаць нельга, то гэта плюс. Калі гэты прывядзе да таго, што сотні ці дзясяткі людзей будуць выпушчаны, то гэта плюс. Тое, што гэты дыялог не прывядзе да сістэмных змен, гэта і мінус, і рэчаіснасць. Пяць год мінула і санкцыі не прывялі да вызвалення вязняў ці паслаблення ціску. А іншых прапановаў і стратэгій уздзеяння на Лукашэнку не існуе.

ЗША сыходзяць з прагматычных інтарэсаў. Калі ім удасца прынамсі змякчыць сітуацыю, гэта ўжо будзе велізарны плюс для гэтай палітыкі.

Поўны каментар — у далучаным гукавым файле. 

 

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка