Беларуская Служба

Славакія і Венгрыя заблакавалі новы пакет санкцый супраць Расіі

26.06.2025 12:34
Разам з тым Славакія падпісала сумесную дэкларацыю краін-членаў ЕС, у якой гаворыцца пра падтрымку ўкраінскіх рэформаў і далейшае пашырэнне санкцый. Венгрыя ад подпісу ўстрымалася.
  .  ( )   .  (), , 26  2025 .
Прэм'еры Венгрыі В. Орбан (у цэнтры) і Славакіі Р. Фіца (справа), Брусель, 26 чэрвеня 2025 г.PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Славакія далучылася да Венгрыі ў блакаванні 18-га пакета санкцый Еўрасаюза супраць Расіі. Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца заявіў, што Браціслава не падтрымае санкцыі, пакуль не будзе вырашана пытанне кампенсацыі за адмову ад расійскага газу, пішуць на партале biznesalert.pl. Абмежаванні павінны ўступіць у сілу з 1 студзеня 2028 года, а Славакія мае дамову з «Газпрамам» да 2034-га. Паводле Фіца, выхад з кантракту абыдзецца краіне ў 16–20 млрд еўра.

У чацвер, 26 чэрвеня, на саміце ЕС у Бруселі, апошнім падчас польскага старшынства, была ўзгодненая канчатковая версія санкцый, але галасаванне адкладзенае на 28 чэрвеня. Славакія, як чакаецца, афіцыйна запатрабуе пераносу прыняцця рашэння. У панядзелак Венгрыя ўжо анансавала сваё вета.

Разам з тым Славакія падпісала сумесную дэкларацыю краін-членаў ЕС, у якой гаворыцца пра падтрымку ўкраінскіх рэформаў і далейшае пашырэнне санкцый. Венгрыя ад подпісу ўстрымалася.

Новы пакет санкцый прадугледжвае зніжэнне цэнавага парога на расійскую нафту з 60 да 45 долараў за барэль, забарону транзакцый па «Паўночным патоку», санкцыі супраць 77 суднаў з ценявога флоту, 22 расійскіх банкаў і 20 кампаній, звязаных з ваенна-прамысловым комплексам РФ. Паводле дадзеных, у 2024 годзе Расія зарабляла да 61 млн долараў штодня на экспарце энергарэсурсаў у ЕС.

эж