6 жніўня завяршаецца другі і апошні тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Анджэя Дуды. Пасаду кіраўніка Польшчы зойме выбраны ў чэрвені Караль Наўроцкі. Шмат хто задае пытанне, што далей плануе рабіць Дуда? Адказы дае інтэрв'ю, якое з Анджэям Дудай правёў журналіст каталіцкага тыднёвіка Gość Niedzielny.
«Калі будзе неабходнасць служыць Польшчы, выконваючы канкрэтныя задачы, то я гатовы», – сказаў польскі прэзідэнт. Адначасова ён зазначыў, што напэўна не будзе ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах. «Але, магчыма, так здарыцца, што з’явіцца неабходнасць стварэння кааліцыйнага ўраду. Я магу быць прэм’ер-міністрам, які аб’яднае палітычныя сілы», – зазначыў Дуда. На пытанне журналіста, ці ўжо яму паступалі такія прапановы, прэзідэнт адказаў, што не.
У палітыка таксама запыталіся, ці атрымаў ён прапановы ад міжнародных устаноў наконт заняцца нейкіх пасад? Прэзідэнт адказаў, што «сёння ў свеце няма адпаведных палітычных умоваў, прынамсі пакуль што, якія б спрыялі таму, каб кансерватыўныя палітыкі займалі пасады ў важных міжнародных установах». Анджэй Дуда таксама зазначыў, што сітуацыя можа змяніцца ў бліжэйшыя гады, і ў такім выпадку ён паспрабуе прыме любыя выклікі, каб «прынесці як мага больш карысці Польшчы».
вс