Беларуская Служба

Павал Усаў: З 2020 беларускі рэжым, якія існаваў як аўтарытарызм у мяккай форме, перайшоў у фазу нэататалітарызма

06.08.2025 14:16
Спаўняецца пяць галоў з выбараў 2020 году, якія прывялі да несустраканай хвалі рэпрэсій.
Аўдыё
  • Павал Усаў: З 2020 беларускі рэжым, якія існаваў як аўтарытарызм у мяккай форме, перайшоў у фазу нэататалітарызма
Павал Усаў.

Праз пяць гадоў з часу прэзідэнцкіх выбараў ацэнку сітуацыі неабходна рабіць з некалькіх бакоў: у якой сітуацыя знаходзіцца краіна, беларускае грамадства і апазіцыя, гаворыць палітолаг Павал Усаў.

Калі казаць пра грамадства, то сітуацыя трагічная. Натхненне і спадзяванні ад 2020 года пераўтварыліся ў катастрофу, гаворыць палітолаг:

- Знішчана ўся палітычная актыўнасць унутры Беларусі. Адбылося знішчэнне грамадскай супольнасці, вынішчэнне палітычнай і ідэалагічнай аўтаноміі беларускай грамадзянскай супольнасці. Беларускі рэжым, якія існаваў як аўтарытарызм, але ў мяккай форме, перайшоў у фазу нэататалітарызма, калі дзяржава кантралюе амаль усе сферы жыцця. Школы, універсітэты сталі частка прапагандысцкай машыны, якая фарміруе паслухмянасць у дачыненні да ўладаў.

Што тычыцца дзяржавы, то ў 2022 годзе, як вынік 2020, краіна апынулася пад фактычна адчыненай акупацыяй Расіі. Яны была ўцягнутая ў вайну. Сёння мы маем дачыненні з разбурэннем суверэнітэту і незалежнасці краіны. Паводле апошніх заяў, акрамя тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі можа з’явіцца стратэгічная ядзерная зброя. Па факце гэта абазначае поўнае падпарадкаванне Беларусі Расіі пры наяўнасці фармальнай аўтаноміі Лукашэнкі.

І трэцяе, гэта апазіцыя. Гэта павінен быў быць новы кшталт апазіцыі, якая б адрознівалася ад гэта званай старой. На першым этапе маладыя людзі, якія абудзіліся ў 2020 годзе, пераўтварылі пратэсты ў карнавал, што ўлады выкарысталі і знішчылі пратэст. Па выніку новая апазіцыя абрасла скандаламі, у тым ліку карупцыйнымі. Пасля пяці год новая апазіцыя выглядае як палітычны банкрут.

Поўны каментар - у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка