У выданні Sieci артыкул аўтарства Марты Качыньскай-Зялінскай (Marta Kaczyńska-Zielińska) пра нелегальную міграцыю. Яна піша, што шмат гадоў у ЕС мяркуюць, быццам бы гэты працэс немагчыма стрымаць. Адзіным лякарствам можа быць прымусовае размеркаванне мігрантаў па краінах супольнасці.
Тым часам, у ЗША маштаб нелегальнай міграцыі ў часы прэзідэнцтва Джо Байдэна быў вельмі вялікі, а за некалькі месяцаў пасля ўступлення на пасаду Дональда Трампа, колькасць людзей, якія нелегальна перасякаюць дзяржаўную мяжу, упала на 93%. Аказваецца, гэтую з’яву можна значна абмежаваць, калі ўлады ў гэтым пытанні пакажуць сапраўдную рашучасць.
Аснова палітыкі Трампа – дэпартацыя нелегальных мігрантаў і абяцанне масавага выдалення такіх людзей. А таксама ўмацаванне мяжы і выдаленне прыкладання, якім маглі карыстацца мігранты, каб хутка зарэгістравацца на сустрэчу з прадстаўніком памежнай службы.
У сваю чаргу, Аўстралія ўвяла палітыку, якая аказалася вельмі эфектыўнай у адпужванні нелегальных мігрантаў. У 2013 годзе ўлады дзяржавы паведамлялі пра 300 суднаў з прыкладна 20 тысячамі людзей на борце, а годам пазней прыбыла толькі адно судна. Што іх адпужнула? Тое, што армія пачала браць на абардаж лодкі з мігрантамі і адцягваць іх далей ад тэрыторыі Аўстраліі, не дапускаючы, каб людзі сышлі на бераг. З таго часу Аўстраліі ўдаецца перахапіць кожнае судна, якое спрабуе ўплыць на яе воды. У выніку няма ўжо паведамленняў пра гібель мігрантаў у марскіх хвалях, а з’ява нелегальнай міграцыі практычна спынілася.
Ары гэтым, Аўстралія застаецца краінай, вельмі адкрытай для мігрантаў, якія карыстаюцца легальнымі каналамі ўезду. Нелегальную міграцыю можна спыніць, а легальную – кантраляваць – падсумоўвае аўтарка каментарыя.
нг