Беларуская Служба

Ва Украіне рыхтуецца перапахаванне палякаў – ахвяр Валынскай разні

27.08.2025 15:10
Польшча арганізуе пахаванне ахвяр Валынскай разні. Ва ўрачыстай цырымоніі возьме ўдзел міністр культуры Украіны.
Аўдыё
  • Пахаванне ахвяр Валынскай разні
    ,
Вёска Пузьнікі на захадзе Украіны, дзе пачаўся чарговы этап эксгумацыі ахвяр Валынскай разніVladyslav Musiienko/PAP

Годнае пахаванне стала магчымым у выніку эксгумацыі, якую з красавіка праводзяць польскія арганізацыі, атрымаўшы згоду ўкраінскіх уладаў. Польскія палітыкі ды грамадскія дзеячы кажуць, што яны разліваюць на працяг супрацы з Украінай у справе годнага пахавання іншых ахвяр ІІ сусветнай вайны.

6 верасня ва Украіны ва ўрочышчы Пузьнікі адбудзецца пахаванне ахвяр Валынскай разні. Кіраўнік Міністэрства культуры Украіны Таццяна Беражная, абвясціла пра свой удзел у цырымоніі. Пузьнікі — гэта неіснуючая вёска ў Цярнопальскай вобласці, дзе вясной былі эксгумаваны парэшткі некалькіх дзясяткаў палякаў, распавядае карэспандэнт Польскага радыё ў Кіеве Павал Бушко.

— В.а. міністра культуры Таццяна Беражная сустрэлася ў Кіеве са старшынём камісіі замежных спраў Сейма Паўлам Ковалем. Як паведамляецца ў камунікаце Міністэрства культуры Украіны, міністр Беражная паабяцала прысутнічаць на пахаванні ў Пузьніках. Яна падкрэсліла, што цырымонія з'яўляецца сведчаннем дыялогу, які павінен працягвацца, і глыбокім жэстам узаемнай павагі, які дэманструе, што нават нягледзячы на ​​розныя погляды на асобныя гістарычныя падзеі, палякі і ўкраінцы могуць аб'яднацца вакол ушанавання памяці. 

Эксгумацыі на месцы былой вёскі Пузнікі - гэта першыя такія работы з таго часу, як украінскі бок зняў забарону на пошук і эксгумацыю цел польскіх ахвяр войнаў і канфліктаў на тэрыторыі Украіны ў лістападзе мінулага года. Падчас эксгумацыі ў Пузьніках былі знойдзеныя астанкі як мінімум 42 чалавек — жанчын, мужчын і дзяцей.

Эксгумацыя  на месцы былога польскага паселішча Пузьнікі ва Украіне - гэта адзін з вынікаў шматгадовай працы Фонду «Свабода і дэмакратыя», якая вядзецца ў супрацы з экспертамі Паморскага медычнага ўніверсітэту і Інстытуту нацыянальнай памяці. З 2013 года фонд праводзіць пошукава-эксгумацыйныя работы ва Украіне. За гэты час Фонду ўдалося знайсці, эксгумаваць і годна пахаваць 138 суайчыннікаў.

У чэрвені 2022 года Фонд падаў заяўку на дазвол на пошук польскіх ахвяр АУН УПА ў паселішчы Пузьнікі  ва ўкраінскія органы. Пасля атрымання першага дазволу Фонд пачаў пошукі ды знайшоў месца масавага пахавання. Гэта адбылося ў жніўні 2023 года. У тым жа годзе WiD падала заяўку на дазвол на эксгумацыю ахвяр. На пачатку бягучага году Фонд атрымаў дазвол. Пра тое, як да гэтага ўдалося дайсці распавёў віцэ-старшыня Фонду «Свабода і дэмакратыя» Мацей Данцэвіч.

— Цяпер вы не знойдзеце Пузьнікі на мапе, сёння мясцовасці насамрэч не існуе. Перад вайной гэтая вёска называлася Навасёлка Карапецкая. Таму, каб увогуле ўзяцца за гэта, трэба было прыбраць месца, дзе была тая вёска, асабліва былыя могілкі. Ужо маючы доступ да месца, мы пачалі дамагацца дазволу на пошукавыя працы, а ў канчатковым выніку і эксгумацыю. Гэты этап пачаўся ў чэрвені 2022 году, калі мы звярнуліся ў Міністэрства культуры Украіны з пытаннем, ці могуць польскія спецыялісты праводзіць такую ​​дзейнасць. У лістападзе таго году мы атрымалі ліст з папярэдняй згодай.

Старшыня камісіі замежных спраў польскага Сейма і кіраўнік Рады па супрацоўніцтве з Украінай Павал Коваль паведаміў, што ў чэрвені бягучага году Польшча атрымала другі дазвол на эксгумацыю ва Украіне. Гэтым разам ідзецца пра пахаванне польскіх салдат верасня 1939 года.

— Вялікая ўдзячнасць для людзей, якія заняліся гэтай тэмай. Для мяне гонар дапамагаць у гэтай працы. Першы за раз за апошнія дзесяць год нам удалося ў чарговым месцы правесці эксгумацыю. Гэта нармальны працэс, што трэба гэта рабіць там, дзе ёсць памерлыя, незалежна ад палітычных ды ідэалагічных спрэчак. Мы выпрацавалі магчымасць у рамках нармальных адміністрацыйных працэдур забяспечыць права на годнае ўшанаванне памяці памерлых.

Інстытут нацыянальнай памяці падаў запыт на эксгумацыю на месцы былой вёскі Збойска. Там ляжаць астанкі салдат Войска Польскага. Эксгумацыя будзе праводзіцца польскім бокам у супрацоўніцтве з украінскім.

Юры Ліхтаровіч