Беларуская Служба

Анджэй Дуда сказаў, што ён павінен быў зрабіць, будучы на пасадзе прэзідэнта, але не зрабіў

02.09.2025 15:26
Дуда нядаўна перадаў уладу Каралю Наўроцкаму.
Andrzej Duda.
Andrzej Duda.X/Kancelaria Prezydenta

Анджэй Дуда прызнаўся, чаго ён больш за ўсё шкадуе ў сваім жыцці. Аб гэтым паведамляе Onet. Былы прэзідэнт Польшчы стаў госцем праграмы журналіста Богдана Рыманoўскага на YouTube. Нагадаем, Дуда нядаўна перадаў уладу Каралю Наўроцкаму пасля 10 гадоў свайго тэрміну на пасадзе прэзідэнта.

На пытанне, пра што ён найбольш шкадуе, Дуда задумаўся, а потым адказаў:

— Я шкадую, што не спыніў самалёт у Смаленск. Гэтага мне шкада найбольш.

Гаворка ідзе пра трагедыю 10 красавіка 2010 года, калі машына з польскім прэзідэнтам Лехам Качыньскім на борце разбілася ў Расіі.

— Сёння лёгка сказаць: трэба было спыніць самалёт. Але хто мог ведаць, што такое адбудзецца? Я не прадбачыў гэтага ў ніводным выпадку, — адзначыў Дуда.

Палітык дадаў, што ўвесь час, будучы прэзідэнтам, ён трымаў у кабінеце фотаздымкі загінулых у катастрофе Уладзіслава Стасяка (Władysław Stasiak), Паўла Выпыха (Paweł Wypych) і прэзідэнта Леха Качыньскага (Lech Kaczyński). Асабліва дарагім для яго было вядомае фота Качыньскага, зробленае перад выбарамі ў Еўрапарламент у 2009 годзе.

нг