Дзень беларускай вайсковай славы - гэта неафіцыйнае свята Беларусі, якое адзначаецца ў гонар перамогі ў Аршанскай бітве 1514 году. Бітва пад Воршай згадваецца як узор удалай тактыкі змагання з нашмат перавышаючымі па колькасці сіламі ворага.
У выніку гэтай трыумфальнай перамогі беларускай зброі над маскалямі пад камандаваннем гетмана ВКЛ князя Канстанціна Астрожскага, былі вернутыя Дуброўна, Крычаў і Мсціслаў, таксама на некаторы час спыніліся ўварванні маскоўскіх войскаў на Беларусь. І хаця прайшло ўжо 5 стагоддзяў, мы бачым паралелі паміж падзеямі 1514 года і сучаснасцю, асабліва гэта датычыць вайны ва Украіне, - адзначыў Ян Абадоўскі з Беларускай Дыяспары.
— 511 гадоў таму беларусы перамаглі, разбілі маскоўскае войска ў бітве пад Воршай. Гэта вельмі актуальнае і сёння ў кантэксце вайны ва Украіне Сёння беларусы змагаюцца таксама з расійскім войскам за свабоду Украіны і свабоду Беларусі. Усё гэта павязана паміж сабой, вайна працягваецца, мы павінны памятаць пра загінуўшых беларусаў. Мы павінны выходзіць і паказваць нашу салідарнасць з тымі, хто змагаецца.
Акцыі, прымеркаваныя да Дня беларускай вайсковай славы праходзяць у розных краінах, дзе актыўна дзейнічае беларуская дыяспара.
Слухайце далучаны гукавы файл
Беласток, Анна Пятроўская
Удзельнікі пікету.
Удзельнікі пікету.