Двое амерыканскіх афіцэраў у панядзелак назіралі за расійска-беларускімі вучэннямі «Захад-2025» - піша Forsal са спасылкай на агенцтва Reuters.
Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, што ён быў здзіўлены іх візітам, але дадаў, што гасцям пакажуць усё, што іх зацікавіць. За вучэннямі назіраюць прадстаўнікі 23 краін, у тым ліку саюзнікаў па НАТА — Турцыі і Венгрыі. Беларускае ведамства паказала, як амерыканскія афіцэры дзякуюць Хрэніну за магчымасць прысутнічаць і паціскаюць яму руку. У сваю чаргу, амерыканскія вайскоўцы быццам бы адмовіліся ад размовы з журналістамі.
Reuters нагадвае, што нядаўна ў Мінску праходзілі перамовы паміж прадстаўніком прэзідэнта ЗША і Аляксандрам Лукашэнкам. У выніку з беларускіх турмаў былі вызваленыя пяцьдзесят два палітвязні. У адказ Вашынгтон зняў некаторыя санкцыі супраць авіякампаніі «Белавія» і абвясціў пра намеры аднавіць працу амбасады ў Мінску.
Манеўры «Захад» праходзяць раз у чатыры гады яшчэ з савецкіх часоў. Сёлета яны ахопліваюць палігоны ў Беларусі і Расіі, у тым ліку Балтыйскае і Баранцава моры. Масква заяўляе пра ўдзел 13 тысяч вайскоўцаў, але заходняя выведка мяркуе, што іх можа быць у тры разы больш.
нг