Беларуская Служба

Польшча ў супрацьстаянні з Лукашэнкам выкарыстала апошні аргумент. Цяпер яна разлічвае на дапамогу Кітая

16.09.2025 15:22
Асноўнае пытанне цяпер — як адрэагуе Пекін. 
          .
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі і міністр замежных спраў Кітая Ванг І. PAP/EPA/RAFAL GUZ

У выданні Rzeczpospolita каментарый Руслана Шошына на тэму закрыцця мяжы з Беларуссю, што стала апошнім аргументам Польшчы ў адносінах з рэжымам Лукашэнкі. Ці такі адчайны крок спрацуе? Гэта залежыць не толькі ад Мінска і Масквы, але і ад пазіцыі Кітая – мяркуе каментатар.

Лукашэнка, які кіруе ўжо больш за трыццаць гадоў, разумее толькі мову сілы і грошай. Прымусіць яго сілаю Польшча не можа, а эканамічныя санкцыі пакуль што малаэфектыўныя, паколькі Беларусь накіравала свае эканамічныя адносіны ў іншы вектар. У 2019 годзе экспарт Беларусі ў ЕС складаў больш за 8 мільярдаў еўра, сёння — толькі каля 1,2 мільярда. Асноўны гандаль ідзе праз Расію і краіны Глабальнага Поўдня.

З іншага боку, закрыццё мяжы не азначае поўнай блакады. Частка грузаў ідзе праз Літву і Латвію. На гэтых кірунках утвараюцца вялікія чэргі — сотні грузавікоў чакаюць на ўезд у ЕС. Гэта ўскладніць лагістыку і павялічыць кошт, але цалкам гандаль не спыніцца.

Асноўнае пытанне цяпер — як адрэагуе Пекін. Закрыццё мяжы закранае толькі каля 3,7% кітайскага экспарту ў Еўропу, астатнія пастаўкі ідуць марскім шляхам. Таму Кітай, хутчэй за ўсё, будзе дамагацца ад Еўропы і Польшчы значна больш узамен за падтрымку.

Магчыма, гаворка ідзе пра доступ да інфраструктурных і энергетычных праектаў у Польшчы ці нават пра тое, каб краіна скараціла блізкія адносіны з ЗША. Аднак ці пойдзе Варшава на такія крокі — невядома.

Пакуль жа бачна адно: аргументы, якія маглі б паўплываць на паводзіны Мінска, заканчваецца. А тое, ці спыніцца шантаж на мяжы, будзе залежаць не толькі ад Захаду, але і ад таго, якую ролю ў гэтай гісторыі захоча адыграць Кітай.

Dziennik Gazeta Prawna друкуе каментарый Міхала Патоцкага пра візіт міністр замежных спраў Кітая Ванга І ў Польшчу. Палякі спадзяюцца, што Кітай паўплывае на Лукашэнку, каб той перастаў засылаць на мяжу мігрантаў і ладзіць іншыя правакацыі. Выказванні кітайскіх чыноўнікаў сведчаць аб тым, што ён не зацікаўлены ў эскалацыі адносін паміж краінамі нашага рэгіёну. Тым не менш, без кітайскай падтрымкі Расія не была б у стане весці вайну з Украінай, а на яе ён не цісне..

Падчас візіту тагачаснага прэзідэнта Анджэя Дуды ў Кітай у 2022 годзе аказалася, што Лукашэнка прыслухоўваецца да меркавання кітайскіх “таварышаў”. Калі Дуда паскардзіўся Сі Цзіньпіну на Лукашэнку, Беларусь на некалькі месяцаў зменшыла маштаб міграцыйнага ціску на мяжы. Цяпер Польшча разлічвае на падобны эфект.

нг