Беларуская Служба

Малдова выбрала Еўропу і свабоду

29.09.2025 15:32
Праеўрапейская кіроўная партыя  перамагла на ўчорашнім галасаванні ў Малдове, апярэдзіўшы кааліцыю прарасійскіх сіл.
Аўдыё
  • Эксперт пра выбары ў Малдове
      ( )  -,
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Анжаліка Караман (у цэнтры) падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай абвяшчэнню папярэдніх вынікаў парламенцкіх выбараў у МалдовеEPA/DUMITRU DORU Dostawca: PAP/EPA.

Малдова абрала Еўропу, дэмакратыю і свабоду — так пракаментавала выбары ў краіне старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Аднак, эксперты кажуць, што Расія захоўвае свае ўплыву і будзе спрабаваць атрымаць рэванш.

Пасля падліку больш за 99 працэнтаў галасоў стала вядома, што на выбарах у Малдове перамагла кіроўная праеўрапейская партыя «Дзеянне і салідарнасць» (PAS).

PAS атрымала 50,03% галасоў. Другім стаў прарасійскі Патрыятычны выбарчы блок з 24,26%. У парламент таксама ўвойдуць Блок «Альтэрнатыва», Наша партыя і папулісцкая партыя Васіле Касцюкі.

Лідар прарасійскага блока Ігар Дадон назваў выбары сфальсіфікаванымі і разам з групай з некалькіх дзясяткаў прыхільнікаў безвынікова пратэставаў уначы перад Цэнтральнай выбарчай камісіяй. Малдаўскія спецслужбы папярэджваюць, што магчымыя беспарадкі і расійскія правакацыі ў бліжэйшыя дні.

Крэмль хацеў ператварыць Малдову ў новым абшар нестабільнасці ў Еўропе, але малдаўскае грамадства сказала не, зазначае палітолаг Павал Усаў.

− Выбары ў Малдове – гэта паказчык таго, як грамадства і дэмакратычныя ўлады могуць паспяхова змагацца з расійскімі ўплывамі ды расійскай прысутнасцю на постсавецкай прасторы. Расія спрабавала любымі спосабамі паўплываць на вынікі выбараў, падарваць стабільнасць у краіны, аслабіць пазіцыю праеўрапейскіх сілаў. Гэта пачалося з прэзідэнцкіх выбараў, калі было выстаўлена некалькі прарасійскіх кандыдатаў. Потым Масква пачала фарміраванне прарасійскіх кааліцый пад выглядам дэмакратычнай апазіцыі, як, напрыклад, блок «Альтэрнатыва».

Эксперт зазначае, што Крэмль прызначыў вялікія сродкі на выбары ў Малдове.

— Расія адкрыта давала вялікую фінансавую падпітку прарасійскім арганізацыям. Дзейнічала вялікая сетка такіх структур, якія фінансаваліся праз расійскія прадпрыемствы ды збеглага алігарха Шора, які цяпер сядзіць у Маскве. Ён выставіў на выбары блок «Перамогу», але ён не быў зарэгістраваны ЦВК. Малдаўскія ўлады гэтым разам дзейнічалі актыўна ды эфектыўна. Адбыліся арышты актывістаў прарасійскіх структур, у тым ліку паплечнік Шора – Плахатнюка.

Усюды пішуць, што Крэмль прайграў у Малдове, як хутка Расія паспрабуе адыграцца?

— Самым кепскім варыянтам для Малдовы будзе правал рэформ і пагаршэнне эканамічнай сітуацыі. Цяпер улады ды ЕС павінны мабілізавацца, каб выцягнуць Малдову з фінансавай ямы ды павысіць узровень жыцця ў краіне. Малдова адна з бяднейшых краін былога СССР, эканамічны крызіс там цягнецца ўжо 30 год. Важна з гэтага крызісу выйсці, дзеля чаго трэба абмежаваць карупцыю ды атрымаць фінансавую дапамогу для рэформы інстытутаў унутры Малдовы. Толькі там можна супрацьдзейнічаць расійскім уплывам.

Еўрапейскі Саюз адкрыты для Малдовы, напісала старшыня Еўракамісіі на партале X. «Нашы дзверы адчынены. Мы будзем суправаджаць вас на гэтым шляху на кожным кроку. Будучыня належыць вам». Еўрапейская Малдова мае будучыню, але шлях будзе складаным, Расія будзе імкнуцца ўзяць рэванш, перакананы эксперт.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

 

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі