Беларуская Служба

Павал Усаў: Заява Келага пра палітвязняў гучыць нелагічна

01.10.2025 17:07
Злучаныя Штаты вядуць перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам не столькі дзеля вызвалення палітвязняў, колькі для ўстанаўлення канала сувязі, праз які можна даносіць пазіцыю Вашынгтона да Уладзіміра Пуціна.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Заява Келага пра палітвязняў гучыць нелагічна
Павал Усаў.

Аб гэтым заявіў спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Украіне Кіт Келлаг, адказваючы на пытанне журналіста «Люстэрка» на Варшаўскім форуме па бяспецы. Пры гэтым палітык пацвердзіў, што адміністрацыя Трампа ўсведамляе: Лукашэнка можа вызваліць аднаго, а пасля «схапіць яшчэ дваіх».

Палітолаг Павал Усаў не верыць у такую версію падзей:

- Я б усё ж пачакаў нейкай рэакцыі Дзярждэпу, іншых афіцыйных асоб ЗША, бо гэта не ўбудоўваецца ў гуманітарную місію Трампа, якую ён намагаўся выбудаваць для ўласна амерыканскіх СМІ і міжнародных структур, што ён вырашае пытанні гуманітарнага крызісу ў Беларусі.

Па-другое, тут незразумела, навошта Трампу дадатковыя каналы, каб даносіць пазіцыю Пуціну, калі ён можа наўпрост размаўляць з Пуціным, а яго дарадцы ездзяць у Маскву. Таму мне гэтае выказванне падаецца не зусім зразумелым. Я не бачу логікі ў такіх заявах. Тым больш, што гэта ставіць у не вельмі прыемным свеце самога Келага і адміністрацыю Трампа. Што яны падкрэсліваюць другаснасць аспектаў вызвалення палітзняволеных і падкрэслівае прарасійскасць адміністрацыі Трампа і стварэнне камфортных умоваў для Пуціна.

Таму я пакуль не бяруся глыбока каментаваць дадзеную заяву.

Поўная размова - у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка