Палітолаг Павал Усаў мяркуе, што гатовасць Лукашэнкі да «вялікай здзелкі» звязана з сусветнымі падзеямі, а менавіта вырашэннем канфлікту ў Палестыне:
- У пэўным сэнсе захоўваецца статус-кво, фактычна прызнаецца існаванне Хамасу ў Сектары Газа. Гэта паказвае, што пры наяўнасці канфлікта і адсутнасці магчымасці вырашыць яго збройным чынам, пачынаецца працэс перамоваў. Для Лукашэнкі стала зразумела, што прыйшоў час пераключыцца на працэс перамоваў, на стол якіх ён гатовы пакласці людзей, якія знаходзяцца ў вязніцы. Відавочна ён гатовы пайсці на здзелку, калі ён вызваляе палітзняволеных, а ЗША ці Еўропа адмяняюць санкцыі і не выносяць на павестку дня палітычныя перамены Беларусі. То бок яны адмаўляюцца ад стварэння ўмоваў, пры якіх адбудзецца змена рэжыму Лукашэнкі, і прызнаюць факт існавання Лукашэнкі на наступныя гады. То бок адмаўляюцца ад дэмакратызацыі Беларусі пры дапамозе санкцый ці іншых палітычных інструментаў.
Паваў Усаў падкрэслівае, што для Трампа відавочна, што ўсе механізмы ціску вычарпаныя і яны не дзейнічаюць. Для Лукашэнкі гэта самы спрыяльны варыянт, які стварае вельмі карысныя ўмовы ўнутранага выжывання.
У далучаным гукавым файле слухайце поўны анадіз сітуацыі.