У прыватнасці, пра гэта маглі сведчыць словы Лукашэнкі аб яго гатовасці да «вялікай здзелкі». Аднак паводзіны амерыканскай адміністрацыі настолькі непрадказальныя, што нічога нельга выключыць, гаворыць палітолаг Павал Усаў:
- Падыходы Трампа – вельмі нестабільныя. Вельмі цяжка спрагназаваць логіку яго палітыкі. Яна хаатычная. Ацэньваць яе вынікі ў доўгатэрміновай перспектыве вельмі цяжка. У дачыненні да Пуціна Трамп выказваў і задаволенасць, і незадаволенасць. Але ў дачыненні да Лукашэнкі хістання не было. Таксама па прычыне таго, што сам Лукашэнка гатовы да кантакту, але відавочна, што ў логіцы амерыканцаў кантакты з Лукашэнкам прывязаны да кантактаў з Масквою. Пытанне прагрэсу залежыць ад поспеху ў адносінах з Пуціным. Гэтыя адносіны перарастаюць у крызіс. Крызіс аптымізму Трампа доўжыўся некалькі тыдняў. Пакуль ён гатовы быў паставіць Украіне Тамагаўкі, то адносіны з Мінскам былі пастаўлены на паўзу. Зараз таксама чаканні Трампа не спраўдзіліся. Магчыма, ён спадзяваўся, ці, магу дапусціць, амерыканцы верылі, што Лукашэнка можа ў нечым пераканаць Пуціна, і пачалі ў яго моцна інвеставаць. Калі нічога з гэтага не выйшла, то яны маглі расчаравацца і не працягваць далейшае паляпшэнне адносін. Калі адносіны з Лукашэнкам падпарадкаваныя адносінам з Пуціным, а поспехаў няма, то амерыканцы не зацікаўлены развіваць гэты напрамак.
Поўныя каментар Паўла Усава - у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё