Пазней Пуцін дадаў, што не будзе ніякіх «спецаперацый», калі Захад будзе ставіцца да Расіі з павагай. На думку эксперта Крэмль палохае Еўропу вайной, каб тая спыніла падтрымку Украіны.
У пятніцу адбылася прамая лінія Пуціна з народам. Гэта адзіная буйная прэс-канферэнцыя расійскага прэзідэнта, якая адбылася сёлета. Ад штогадовага паслання Федэральнаму сходу Пуцін адмовіўся.
З аднаго боку, выступ прайшоў дзяжурна і без асаблівых навін: ніводнага выпадковага пытання, адказы па нарыхтоўках, ніякіх спрэчных момантаў.
Мабыць, адзіная навіна - Расія збіраецца ваяваць з Еўропай. Пуцін назваў ЕС галоўным ворагам і дадаў, што, калі Захад будзе нахабнічаць і паспрабуе ашукаць Расію, гаспадар Крамля паабяцаў адказаць і разабрацца ваенным спосабам. Больш за тое, Пуцін заявіў, што вінаватай у гэтым будзе сама Еўропа. Эксперты ўжо заявілі, што Расія можа правесці ўдару па краінах Балтыі. Гэта элемент ціску на Захад, перакананы палітолаг Павал Усаў.
— Не думаю, што зараз трэба сур'ёзна ставіцца да дэкларацый Расіі адкрыць другі фронт. На гэта няма рэсурсаў. Аднак, Расія імкнецца прасоўваць панічныя настроі ў розных краін Еўропы, напрыклад, праз заявы 360 тысяч расійскіх жаўнераў у Беларусі. Столькі было ў часы Халоднай вайны ў ГДР ды Польшчы. Перабольшванне пагрозы – небяспечная рэч.
Пагрозы – гэта інструмент інфармацыйнай маніпуляцыі з боку Крамля, кажа эксперт.
— Гэтымі пагрозамі ў бок Захаду Расія імкнецца маніпуляваць заходнімі палітыкамі, каб прыспешыць прыняцце расійскіх мірных прапаноў. Крэмль выкарыстоўвае праблемную ўразлівасць - краіны Балтыі. Аднак, на гэта патрэбна мінімум 150 тысяч падрыхтаваных жаўнераў. Цяпер жа мы бачым як Расія спальвае ў мясных штурмах свае сілы ва Украіне, таму Крэмль будзе класці націск на пагрозы гібрыднага кшталту ў дачыненні да Польшчы, краін Балтыі, Цэнтральнай Еўропы. Мы бачым, што актывізуюцца розныя дзіўныя групы, якія крытыкуюць Украіну ды Еўрапейскі Саюз. Масква нацэленая на тое, каб на фоне палітычнага крызісу, аслабіць ЕС. Гэта асноўная мэта, а вайсковае ўздзеянне – гэта хутчэй фактар псіхалагічнага ціску.
Апроч пагроз Еўропе Пуцін не сказаў нічога новага. Ён расказваў увесь час пра перабольшаныя поспехі на фронце ва Украіне, пра перспектывы поспехаў і росту ў эканоміцы. Дарэчы, эканамісты гэтага не пацвярджаюць. Складваецца ўражанне, што ўнутраныя расійскія справы яго не цікавяць, і ён не хоча бачыць рэальную сітуацыю, зазначае адмысловец.
- Пуцін нічога новага не можа запрапанаваць, ён імкнецца дэманстраваць, што кантралюе сітуацыю ды трымаецца абранай канцэпцыі «змагання з Захадам». Цяпер імкнецца паўплываць на тое, каб адсунуць еўрапейцаў ад мірных перамоў, на якіх настойвае Вашынгтон.
Пуцін нервуецца, што еўрапейскія палітыкі моцна ўплываюць на Трампа і не дазваляюць Крамлю маніпуляваць амерыканскім лідарам, зазначае эксперт.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч