«Ці ў Польшчы неабходна ўвядзенне часовага падатку для фінансавання мадэрнізацыі польскай арміі, улічваючы ўзрастаючую пагрозу з боку Расіі і павелічэнне выдаткаў на абарону?», – такое пытанне рэспандэнтам задала сацыялагічная лабараторыя IBRiS па замове газеты Rzeczpospolita.
58% удзельнікаў апытання лічаць, што такі падатак не варта ўводзіць. 33% падтрымалі гэтую ідэю, а крыху больш за 9% рэспандэнтаў не маглі вызначыцца з адказам.
Найбольшы працэнт станоўчых адказаў быў сярод грамадзян ва ўзросце 50-59 гадоў (48%). Найменшы – ва ўзросце 40-49 гадоў (толькі 10,5% адказалі «так») і 30-39 гадоў (22%). Істотных адрозненняў у адказах адносна месца жыхарства, адукацыі або полу не назіралася, хоць жанчыны менш падтрымліваюць новы падатак.
Нягледзячы на тое, што апытанне паказвае, што большасць насельніцтва супраць увядзення новых падаткаў, то аднак падтрымка павелічэння выдаткаў на абарону расце сярод жыхароў краіны. Так, ажно 67% рэспандэнтаў мяркуюць, што Польшча павінна павялічваць фінансаванне вайсковых выдаткаў. Для прыкладу, у Германіі 72% рэспандэнтаў выказваюцца за рост выдаткаў на вайсковыя мэты, але пры гэтым 57% супраць таго, каб гэта адбывалася за кошт іншых бюджэтных выдаткаў.
вс