Беларуская Служба

Сакрэтная расійская тэхналогія дапамагае падаўляць пратэсты ў Іране. Тая ж сістэма — каля мяжы з Польшчай

16.01.2026 16:06
Расія не толькі дапамагае, але і збірае дадзеныя для далейшага ўдасканалення сістэм.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. By Official SpaceX Photos - Starlink Mission, CC0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=79191427

Расія магла перадаць Ірану сучасныя сістэмы радыёэлектроннай барацьбы, здольныя эфектыўна глушыць спадарожнікавы інтэрнэт Starlink асноўны канал сувязі іранскіх пратэстоўцаў піша Forsal. Аналагічная расійская сістэма, комплекс 14Ц227 «Табол», ужо некалькі гадоў знаходзіцца на ўзбраенні ў Калінінградскай вобласці, непасрэдна каля мяжы з Польшчай. Гэта азначае, што пад яе ўздзеянне могуць трапляць і спадарожнікавыя сігналы над тэрыторыяй Польшчы.

У студзені 2026 года іранскія ўлады практычна цалкам адключылі традыцыйны інтэрнэт. Гэта істотна ўскладніла каардынацыю пратэстаў і кантакты дэманстрантаў з замежнымі СМІ. У такой сітуацыі Starlink ад кампаніі SpaceX стаў для многіх адзіным сродкам сувязі. Паводле BBC Persian, у Іране ён нават працаваў без аплочанай падпіскі, што можа сведчыць пра мэтанакіраваную падтрымку апазіцыі.

Аднак праз некалькі дзён у Тэгеране з’явіліся сур’ёзныя збоі. Паводле арганізацыі Filter.Watch, у асобных раёнах фіксавалі нават 80-працэнтныя страты пакетаў даных. Эксперты адзначаюць, што характар перашкодаў нагадвае метады, якімі Расія карыстаецца ва Украіне. Тэгеран мог атрымаць дапамогу Масквы.

У цэнтры гэтых паведамленняў сістэма «Табол». Паводле дакументаў амерыканскай выведкі, апублікаваных The Washington Post, Расія з 2022 года старалaся глушыць пры яе дапамозе Starlink ва Украіне. Афіцыйна «Тобол» прызначаны для абароны расійскіх спадарожнікаў, але на практыцы здольны падмяняць сігнал і цалкам спыняць сувязь.

Заходнія аналітыкі мяркуюць, што Іран атрымаў спрошчаную версію гэтай тэхналогіі. Пры гэтым Расія не толькі дапамагае, але і збірае дадзеныя для далейшага ўдасканалення сістэм.

Асаблівую трывогу выклікае той факт, што адзін з комплексаў «Табол» размешчаны ў Калінінградзе. Паводле ацэнак Secure World Foundation, яго радыус дзеяння можа ахопліваць паўночна-ўсходнюю Польшчу, уключна з зонамі вайсковай інфраструктуры НАТА. Тэхналогія, якая сёння душыць пратэсты ў Іране, ужо заўтра можа ўплываць на бяспеку і сувязь у Еўропе.

нг

Ізраіль паставіў свае службы ў стан павышанай гатоўнасці пасля слоў Трампа аб магчымым удары па Ірану

11.01.2026 08:24
Іран заяўляе пра жорсткую рэакцыю ў адказ.

Магчымы ўдар ЗША па Іране будзе мець сур'ёзныя эканамічныя наступствы, не толькі на рынку нафты

16.01.2026 15:55
Новыя мыты маглі б азначаць вяртанне гандлёвай вайны паміж ЗША і Кітаем, з наступствамі і для Еўропы.