Беларуская Служба

Польскі публіцыст: Трамп эскаліруе сітуацыю вакол Грэнландыі — і гэта можа скончыцца вельмі дрэнна

19.01.2026 07:49
Пытанне цяпер у тым, ці стануць пагрозы Грэнландыі і мытны шантаж ЕС той самай чырвонай лініяй, пасля якой Еўропа нарэшце дасць жорсткі і салідарны адказ.
Грэнландыя апынулася ў цэнтры глабальнага палітычнага канфліктуAlex Brandon/Associated Press/East News/X.com screenshot

Сітуацыя вакол Грэнландыі, якая, здавалася, пачала супакойвацца пасля візіту прадстаўнікоў Даніі і Грэнландыі ў Вашынгтон і правядзення еўрапейскіх вучэнняў НАТА на востраве, зноў рэзка абвастрылася, у каментары для выдання wp.pl піша польскі публіцыст Якуб Маймурэк. 

Дональд Трамп заявіў пра ўвядзенне з 1 лютага спецыяльных мытных тарыфаў супраць краін, што накіравалі сваіх вайскоўцаў на Грэнландыю. Спачатку гаворка ідзе пра 10%, а з чэрвеня — ужо пра 25%, мыты будуць дзейнічаць да «поўнага набыцця Грэнландыі» ЗША.

Амерыканскі лідар сцвярджае, што Еўропа нібыта не здольная абараніць востраў ад Кітая і Расіі, а ЗША доўгія гады «субсідавалі» сваіх саюзнікаў, не ўводзячы мыта. Фактычна ж ідзе гаворка пра пакаранне Даніі за ажыццяўленне суверэнных правоў у адносінах да сваей аўтаномнай тэрыторыі. Больш за тое, дыскрымінацыйныя тарыфы закрануць не толькі Данію, але і шэраг іншых дзяржаў, а значыць — увесь ЕС. Гэта стварае рэальную пагрозу трансатлантычнай гандлёвай вайны, небяспечнай для трансатлантычнага саюзу паміж ЗША і Еўропы.

Спачатку ў Еўропе спадзяваліся, што эскалацыя — усяго толькі сродак ціску з мэтай дамовіцца пра новыя ўмовы бяспекі ў Арктыцы. Але цяпер Дональд Трамп паводзіць сябе так, быццам яго мэта — выключна сімвалічнае «падняццё сцяга» і набыццё тэрыторыі, незалежна ад страты саюзнікаў.

Стратэгічнага сэнсу ў такой палітыцы няшмат. ЗША могуць рэалізоўваць свае інтарэсы ў Грэнландыі без яе анексіі, абапіраючыся на партнёрства з еўрапейскімі дэмакратыямі. Пытанне цяпер у тым, ці стануць пагрозы Грэнландыі і мытны шантаж ЕС той самай чырвонай лініяй, пасля якой Еўропа нарэшце дасць жорсткі і салідарны адказ. Пакуль еўрапейскія лідары заяўляюць адназначна: яны не зменяць пазіцыю і не паддадуцца на ціск Вашынгтона.

эж


Еўрапейскія краіны падтрымалі Данію ў пытанні Грэнландыі

06.01.2026 16:02
«На жаль, я лічу, што прэзідэнта ЗША трэба ўспрымаць сур'ёзна, калі ён кажа, што хоча Грэнландыю», – прэмʼер Даніі.

У Даніі і Грэнландыі прайшлі маштабныя пратэсты супраць палітыкі ЗША

18.01.2026 12:16
У пачатку студзеня 2026 года Трамп заявіў, што Грэнландыя «абсалютна неабходная» ЗША.