Напружанасць паміж Літвой і Беларуссю зноў прыцягвае ўвагу краін рэгіёна. У адказ на ўзмацненне ваеннай актыўнасці на другім баку мяжы, улады ў Вільні надоечы абвясцілі аб будаўніцтве новага ваеннага палігона, якога размяшчэнне можа мець вырашальнае значэнне таксама для бяспекі Польшчы, у тым ліку Сувалкскага перашыйка. Пра планы суседзяў штодзёнка Fakt гутарыла з незалежным вайсковым экспертам капітанам Мацеем Лісоўскім.
Верагодна, новы вайсковы палігон, будзе пабудаваны ў гарадку Копцева ля мяжы з Польшчай у раёне Сувалкскага перашыйка.
Паводле эксперта, «калі амерыканцы, якія дыслакуюцца ў Літве, будуць практыкавацца на гэтым аб'екце, то яны, відавочна, павысяць бяспеку рэгіёна, у тым ліку Сувалкскага перашыйка, які лічыцца крытычным пунктам на ўсходнім флангу НАТА. Паводле яго, прысутнасць амерыканскіх войскаў мела б не толькі сімвалічнае, але і практычнае значэнне, умацоўваючы стрымліванне ва ўсім рэгіёне.
Адначасова капітан Лісоўскі не спадзяецца асаблівай эскалацыі з боку Мінска ў адказ на новы вайсковы аб’ект.
«Лукашэнка не вырашыцца на ваенныя дзеянні ў адзіночку. Ён абсалютна не гатовы да гэтага, больш за тое, у апошнія месяцы ён пачаў дамаўляцца з адміністрацыяй Дональда Трампа», – нагадвае ваенны эксперт.
Акрамя таго, Літва ўжо некаторы час паслядоўна павялічвае памер і патэнцыял сваіх узброеных сіл. Бюджэт сухапутных войскаў Літвы набліжаецца да ўзроўню дывізіі НАТА.
«З тымі сіламі, якія Лукашэнка можа разгарнуць супраць іх, я б больш паставіў на ваенную эфектыўнасць літоўцаў», – кажа капітан Лісоўскі, дадаючы, што Літва таксама паслядоўна ўмацоўвае свае межы з Расіяй і Беларуссю.
«Нам трэба ўсведамляць, што мацнейшая Літва азначае мацнейшую Польшчу», – канстатуе эксперт.
аз