Беларуская Служба

San супраць дронаў. Польшча будуе ўнікальную сістэму паветрнай абароны

30.01.2026 19:03
Сістэма спалучае зенітныя гарматы 30- і 35-мм калібру, ракеты, кулямёты, дроны-камікадзэ і сістэмы радыёглушэння. 
  San   15   (3,6 ),         2026
Кошт прагарамы San — каля 15 млрд злотых (3,6 млрд), а першыя элементы паступяць у войска ўжо ў 2026 годзеDarek Delmanowicz/PAP

Польшча пачынае будаўніцтва самай сучаснай у Еўропе сістэмы барацьбы з дронамі. Праект San, афіцыйна абвешчаны 30 студзеня, стане новай, самай ніжняй, але надзвычай важнай часткай нацыянальнай супрацьпаветранай абароны. Яго кошт — каля 15 млрд злотых (3,6 млрд), а першыя элементы паступяць у войска ўжо ў 2026 годзе, — паведамляе forsal.pl.

Ідэя стварэння сістэмы San з’явілася пасля інцыдэнту ў верасні 2025 года, калі ў польскую паветраную прастору ўварваўся 21 расійскі дрон. Для іх знішчэння давялося выкарыстоўваць дарагія ракеты, прызначаныя для значна большых паветраных цэляў. Гэта паказала, што патрэбна асобная, танная і хуткая сістэма.

San — гэта не проста радар. Ён спалучае зенітныя гарматы 30- і 35-мм калібру, ракеты, кулямёты, дроны-камікадзэ і сістэмы радыёглушэння. San можа не толькі збіваць дроны, але і «адключаць» іх, парушаючы сувязь з аператарам.

Праект аб’ядноўвае польскую абаронную прамысловасць: зброя вырабляецца ў Тарнаве, Варшаве, на Сілезіі і ва Уроцлаве. Запланавана стварэнне 18 антыдронавых батарэй — для аховы войска і ключавых аб’ектаў.

San стане часткай шматузроўневай сістэмы абароны разам з Wisła, Narew і Pilica. Польшча імкнецца не толькі абараніць сябе, але і стаць лідарам у сферы антыдронавых тэхналогій у ЕС.

 эж