Беларуская Служба

Крэмль выкарыстоўвае дакументы Эпштэйна для распаўсюджвання прапаганды пра «маральную перавагу» Расіі над Захадам

05.02.2026 12:30
Экспартны наратыў Крамля аб «маральнай перавазе» не мае шанцаў на поспех у Расіі. «Расейцы ведаюць, як жывуць іх эліты».
.    .
Масква. Здымак мае ілюстрацыйны характар. pixabay.com/CC0 Public Domain

Пракрамлёўскія публіцысты выкарыстоўваюць публікацыю чарговай партыі дакументаў з расследавання справы асуджанага за педафілію амерыканскага фінансіста Джэфры Эпштэйна для распаўсюджвання ілжывага наратыву пра «кансерватыўную» Расію, як нібыта абараняе хрысціянскую цывілізацыю ад «карумпаванага» Захаду, кажа ў размове з агенцтвам PAP прафесар Раман Бэкер (Roman Baecker) з Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні.
Пракрамлёўскія ўплывовыя асобы ў інтэрнэце пераконваюць, што Пуцін «абараняе Расію» ад сатанінскага і карумпаванага Захаду і «кідае выклік сусветнаму злу».

Як падкрэслівае эксперт Інстытута Цэнтральнай Еўропы ў Любліне і аўтар кнігі «Паміж расійскай таямніцай і духоўнай незалежнасцю» доктар Анджэй Шабацюк (Andrzej Szabaciuk), наратыў пра «барацьбу Пуціна супраць антыхрыста, карупцыі і геданізму Захаду» таксама падтрымлівае Руская праваслаўная царква. Патрыярх Кірыл прадстаўляе Пуціна як «глыбока рэлігійнага чалавека», якога пераследуюць за «абарону хрысціянскіх каштоўнасцей».

На самой справе «хрысціянства» Расіі – гэта толькі фасад. Пасля святкавання праваслаўнага Раства ў 2024 годзе Міністэрства ўнутраных спраў Расіі паведаміла, што толькі 1,4 мільёна чалавек, або каля 1 працэнта насельніцтва, наведвалі храмы на Раство.

Крамлёўскія інтэрнэт-ўплывовыя асобы, пераконваюць пра меркаваную маральную перавагу расійскіх эліт над заходнімі, падкрэсліваючы, што файлы Эпштэйна не дыскрэдытуюць расійскіх палітыкаў і самога прэзідэнта. Гэта няпраўда.

Згодна з аналізам незалежнага сайта Meduza, уцечка дакументаў утрымлівае больш за тысячу згадак пра Уладзіміра Пуціна. Сярод іх – справаздача ФБР за 2017 год са спасылкай на крыніцу, якая сцвярджала, што Эпштэйн быў датычны да кіравання сакрэтнымі актывамі расійскага лідара.

У файлах таксама фігуруюць імёны Марыі Дрокавай, былой прэс-сакратаркі пракрамлёўскай моладзевай групы «Нашы», і расійскага прадпрымальніка Уладзіслава Дароніна.

Паведамляецца, што Дрокава прапанавала Эпштэйну ідэі для прасоўвання яго брэнда, у тым ліку: арганізацыю прэміі Эпштэйна і стварэнне фонду па барацьбе з мобінгам. Згодна з іх перапіскай, амерыканец нібыта папрасіў у яе аголеныя фотаздымкі.

У сваю чаргу, Даронін запрасіў Эпштэйна ў Маскву паміж 2009 і 2010 гадамі і раіў яму, як атрымаць расійскую візу.

Аднак найбольш драматычным аспектам гэтых дакументаў з’яўляецца інфармацыя аб расійскіх дзяўчатах на востраве фінансіста. У апублікаваных дакументах згадваюцца жанчыны з Самары, Саратава, Ніжняга Ноўгарада, Омска і Чалябінскай вобласці. У перапісцы Эпштэйна ад 2018 года таксама згадваецца краснадарскае мадэльнае агенцтва «Шторм», якое выйграла кантракт на абслугоўванне цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Сочы.

«Магчыма, гэта здагадкі, а можа расійскія спецслужбы скарысталіся сітуацыяй, каб пранікнуць ва ўплывовыя колы заходніх палітыкаў і бізнесменаў», – задумоўваецца доктар Шабацюк.

Паводле яго, частка заходняй грамадскай думкі «паддаецца» расійскаму наратыву аб абароне кансерватыўных каштоўнасцей. Наратыву, які яшчэ больш падсілкоўваецца публікацыяй дакументаў Эпштэйна.

Доктар Шабацюк нагадаў пра поспех візавай праграмы «Агульныя каштоўнасці», уведзенай Крамлём у 2024 годзе. Гэта так званая кансерватыўная віза для грамадзян заходніх краін, якія адчуваюць сябе пераследаванымі ў сваіх краінах з-за навязвання ліберальных нормаў. Праграма прапануе трохгадовае знаходжанне ў Расіі без неабходнасці здачы моўных экзаменаў. Паводле звестак расійскіх СМІ, толькі ў ліпені 2025 года расійскай прапановай скарысталіся 1500 чалавек, большасць з якіх – з Германіі.

«Гэта паказвае, што, на жаль, гэтая прапаганда працуе і дасягае колаў на Захадзе, якія ў цэлым не маюць ніякага ўяўлення аб тым, як функцыянуе Расія», – адзначыў Шабацюк.

На думку прафесара Бэкера, экспартны наратыў Крамля аб «маральнай перавазе» не мае шанцаў на поспех у Расіі. «Расіяне ведаюць, як жывуць іх эліты», – кажа эксперт.

аз

У «файлах Эпштэйна» знайшлася яшчэ адна беларуска. Хто яна і хто яшчэ звязвае фінансіста-педафіла з Беларуссю?

03.02.2026 16:30
Стасункі пары былі настолькі блізкімі, што Эпштэйн збіраўся прыехаць у Беларусь.