Беларуская Служба

Эксперты параўноўваюць злачынствы Эпштэйна з гандлем рабамі або канцлагерам

19.02.2026 18:11
Эпштэйн і яго сетка абыходзіліся з людзьмі як з таварам.
  -,     - (  ), .        .
Паліцыя каля Вуд-Фарм, дзе быў арыштаваны Эндру Маўнтбатэн-Віндзар (былы прынц Эндру), Вялікабрытанія. Ён падазраецца ў актыўным удзеле ў злачынствах Эпштэйна. PAP/EPA/TOLGA AKMEN

Мільёны дакументаў, звязаных з асуджаным за сексуальныя злачынствы Джэфры Эпштэйнам, сведчаць пра існаванне глабальнай злачыннай арганізацыі. Меркаваннем незалежных экспертаў, прызначаных Саветам ААН па правах чалавека, яна здзяйсняла дзеянні, якія адпавядаюць крытэрыям злачынстваў супраць чалавечнасці – піша Gazeta Wyborcza.

Гэтыя дзеянні, апісаныя ў дакументах, апублікаваных Міністэрствам юстыцыі ЗША, могуць уключаць сэксуальнае рабства, рэпрадуктыўны гвалт, гвалтоўныя знікненні, катаванні, бесчалавечнае і прыніжальнае абыходжанне, а таксама генацыд у адносінах жанчын.

Эксперты кажуць пра сетку, якая дзейнічала праз межы, у якую былі ўцягнутыя ўплывовыя асобы і структуры. Джэфры Эпштэйн, мільярдэр са сувязямі ў палітычных і бізнес-колах, дзейнічаў не адзін. За фасадам раскошных маёнткаў хавалася цэлая злачынная махіна. Эксплуатацыя людзей, у першую чаргу маладых жанчын і дзяўчат. Эксперты параўноўваюць гэта з найгоршымі выпадкамі ў гісторыі, такімі як гандаль рабамі або канцэнтрацыйныя лагеры. Эпштэйн і яго сетка абыходзіліся з людзьмі як з таварам.

Паводле звестак Reuters, ідэнтыфікавана больш за 1200 ахвяр, пераважна жанчыны. Была цэлая сетка вярбоўкі, якая дзейнічала ў школах, мадэльных агенцтвах і бедных сем'ях. Ахвяр вербавалі пад выглядам працы ці «прыгоды жыцця».

Злачынствы насілі глабальны характар. Ад Нью-Ёрка да Парыжа і Карыбскіх астравоў — Эпштэйн меў уплыў усюды. Эксперты патрабуюць грунтоўнага, незалежнага следства, якое павінна высвеліць, як гэта магчыма, што злачынцы так доўга заставаліся беспакаранымі.  

нг