Беларуская Служба

Былы прынц Эндру – не першы ў гісторыі каралеўскай сям'і, які парушыў законы

21.02.2026 09:11
Гэта адзін з надзвычай рэдкіх выпадкаў, калі член брытанскай каралеўскай сямʼі парушыў законы і быў прыцягнуты да юрыдычнай адказнасці.
   -
Былы прынц Эндру Маўнтбатэн-ВіндзарEPA/ANDY RAIN Dostawca: PAP/EPA.

Былы прынц Эндру, цяпер вядомы як Эндру Маўнтбатэн-Віндзар, быў арыштаваны брытанскай паліцыяй у чацвер раніцай у сваім маёнтку Сандрыгам. Арышт зʼяўляецца вынікам расследаванняў брытанскай паліцыі, праведзеных пасля публікацыі дакументаў па справе Джэфры Эпштэйна. Паводле паведамленняў СМІ, арышт адбыўся па падазрэнні ў злоўжыванні службовым становішчам, паведамляе Onet.pl.

Віялета Вільк-Турска, экспертка па брытанскай каралеўскай сямʼі, кажа:

«Рэйтынг папулярнасці Эндру доўгі час працягваў падаць. Kалі грамадскасць даведалася, хто такі Эпштэйн, прынц павінен быў рэзка асудзіць яго ў сваім гучным інтэрвʼю 2019 года, але ён гэтага не зрабіў. Ён сказаў, што атрымаў вялікую карысць ад гэтых стасункаў, асабліва ў фінансавым плане, таму што Эпштэйн добра яму параіў», – адзначае экспертка.

Гэта адзін з надзвычай рэдкіх выпадкаў, калі член брытанскай каралеўскай сямʼі парушыў законы і быў прыцягнуты да юрыдычнай адказнасці.

Папярэдні падобны інцыдэнт адбыўся ў 2002 годзе, а яшчэ раней – у сярэдзіне XVII стагоддзя.

У 2002 годзе прынцэса Ганна, сястра Чарльза і Эндру, паўстала перад судом пасля таго, як яе бультэрʼер укусіў двух хлопчыкаў у Вялікім Віндзарскім парку. Прынцэса, якая прызнала сваю віну, была аштрафавана на 500 фунтаў стэрлінгаў, абавязана выплаціць 250 фунтаў стэрлінгаў у якасці кампенсацыі шкоды і 148 фунтаў стэрлінгаў судовых выдаткаў.

Трэці інцыдэнт адбыўся ў 1649 годзе, калі кароль Карл I быў прыцягнуты да суда падчас Англійскай грамадзянскай вайны, абвінавачаны ў тыраніі і здрадзе. Пасля кароткага суда ён быў прызнаны вінаватым і прысуджаны да смяротнага пакарання. Яго публічнае пакаранне смерцю адбылося 30 студзеня 1649.

яс