19 лютага шматгадовы палітвязень Мікола Статкевіча вярнуўся дамоў. Пра падрабязнасці вызвалення распавяла жонка палітыка Марына Адамовіч літоўскаму выданню LRT.lt.
З яе словаў вынікае, што Міколу Статкевіча вызвалілі ў цяжкім стане, пасля перанесенага інсульту, і ў поўнай прававой нявызначанасці. У Статкевіча не было з сабой ані пашпарта, наі выпіскі са шпіталя, ані разумення свайго статусу.
Дарэчы, у верасні 2025-га рэжым спробаваў дэпартаваць палітыка з краіны, але ён не пагадзіўс яз'язджаць. Доўгі час ягоны лёс быў невядомы. Цяпер стала вядома, што ўлады вярнулі Міколу Статкевіча ў турму, дзе перасталі даваць неабходныя жыццёва важныя лекі, а выдавалі звычайны аспірын.
Лукашысты патлумачылі цяперашняе вызваленне нібыта «гуманнасцю» і зваротамі сваякоў.
«У Лукашэнкі няма ніякай гуманнасці, дыктатар баяўся, каб вядомы беларускі апазіцыянер не памёр у вязніцы», зазначае палітолаг Павал Усаў.
— Гэтае рашэнне звязанае ў першую чаргу з тым, што Лукашэнку непатрэбная смерць Статкевіча ў вязніцы. Гэта выклікала б міжнародны рэзананс, што непатрэбна для Лукашэнкі, які ў працэсе дамоўленасцяў са Злучанымі Штатамі.
Мікола Статкевіч правёў за кратамі амаль 5 гадоў. Яго арыштавалі з-за страху Лукашэнкі згубіць уладу ў 2020-м годзе, бачачы ў ім аўтарытэтнага ў грамадстве палітычнага лідара, нагадвае эксперт.
— У 2020-м годзе быў дадзены загад зачысціць усё і былі знішчаны ўсё апазіцыйныя палітычныя структуры. У сітуацыі пагрозы страты ўлады Лукашэнка не разбіраўся ў тым, хто які ўзровень пагрозы ўяўляе. Яму было прасцей зачысціць усю прастору, чым ацэньваць рызыкі асобных дзеячаў. Гэта праява сапраўднага палітычнага тэрору, калі рэжым фізічна ізаляваў усіх, хто ўяўляў для яго палітычную пагрозу.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце размову ў аудыёфайле