Беларуская Служба

Польскае выданне пацікавілася фінансамі і маёнткам Радаслава Сікорскага. І вось што выйшла (ФОТА)

28.02.2026 19:03
Польскі віцэ-прэм’ер – уладальнік прыгожага маёнтку ў сельскай мясцовасці.
    . 26  2026
Радаслаў Сікорскі выступае ў Сейме. 26 лютага 2026 года PAP/Albert Zawada

У мінулы чацвер у Сейме віцэ-прэм’ер Польльчы, кіраўнік МЗС Радаслаў Сікорскі выступіў з дакладам аб напрамках польскай замежнай палітыкі. Калі міністру замежных спраў патрэбен адпачынак, то ён накіроўваецца ў свой маёнтак у Хабеліне каля горада Быдгашч (паўночная частка Польшчы), піша Fakt. Пры нагодзе выданне пацікавілася, як выглядае палац Сікорскага і колькі ў яго грошай.

Fakt зірнуў у дэкларацыю аб маёмасці Сікорскага, якая знаходзіцца ў публічным доступе і якую ў Польшчы павінен публікаваць кожны палітык. У дакуменце, датаваным 30 ліпеня 2025 года, пералічваюцца грашовыя сродкі, каштоўныя металы і вядомы маёнтак Хабелін, дзе Радаславу Сікорскаму здараецца прымаць высокапастаўленых гасцей. Выданне зазначае, што пазыкі або крэдыты, якія перавышаюць суму ў 10 тыс. злотых, у дэкларацыі не значацца.

Радаслаў Сікорскі і яго жонка, вядомая амерыканская публіцыстка і журналістка Эн Эплбаўм, валодаюць чароўным маёнткам у Куяўска-Паморскім рэгіёне. Гэты гістарычны будынак з 19-га стагоддзя быў у вельмі дрэнным стане, калі Сікорскі са сваім бацькам яго купілі ў 1990-х гадах. Дом мае плошчу 800 кв. метраў.

Міністр замежных спраў таксама валодае гістарычным сядзібна-паркавым комплексам плошчай прыблізна ў 13 гектараў, які складаецца з доміка лесніка, складскога памяшкання, сажалкі і парку.

У апошняй дэкларацыі Сікорскага таксама пазначаная кватэра плошчай у 133 кв. метры ў Варшаве і камерцыйная нерухомасць (66 кв. метраў).

У спісе «рухомай маёмасці коштам больш за 10 тыс. злотых» Сікорскі пералічыў аўтамабіль Range Rover Sport 2019 года выпуску, матацыкл MW 650 з каляскай 1978 года выпуску, трактар John Deere 2015 года выпуску і залатыя зліткі агульнай вагой каля 2 кг.

У дэкларацыі Радаслаў Сікорскі таксама паведаміў, што заашчадзіў 400 тыс. злотых, каля 32 тыс. еўра, каля 6 тыс. долараў ЗША і каля 14 тыс. фунтаў стэрлінгаў. Акрамя таго, у міністра ёсць ашчаднасці ў прыватных замежных пенсійных фондах і акцыі замежных кампаній, у тым ліку Silvair, iShares MSCI Poland ETF і Goldman Sachs.

вс