Беларуская Служба

У Расіі набірае абароты працэс мілітарызацыі царквы

02.03.2026 15:27
Пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны праваслаўная царква ў Расіі пераўтварылася ў зацятага прыхільніка вайны.
Аўдыё
  • Эксперт пра мілітарызацыю расійскай царквы
,
Марыупаль, праз чатыры гады пасля расійскага ўварвання ва УкраінуSTRINGER/PAP/EPA

Кіраўніцтва РПЦ назвала агрэсію «святой вайной«, і пачало «кананізаваць» як пакутнікаў загінулых на фронце вайскоўцаў ВС РФ. Гэта праявы шырокай мілітарызацыі царквы ў Расіі, зазначае палітолага Павал Усаў.

У гэтым годзе колькасць прадстаўнікоў духавенства ў зоне так званай «Спецыяльнай вайсковай аперацыі», перавысіла 3,5 тысячы святароў.

У расійскіх цэрквах і манастырах у якасці мадлітвы спяваецца савецкі хіт «Ці хочуць рускія войны?»

У храмах праводзяцца агітацыйныя выступы, у тым з дэманстрацыяй зброі. Напрыклад, такое мерапрыемства прайшло ў падмаскоўным Абухова, дзе ў царкве адбыўся выступ дзяцей, выхаванцаў ваенна-патрыятычнага цэнтру, якія былі апрануты ў камуфляж і дэманстравалі зброю.

На Вадохрышча расійскі патрыярх упершыню назваў Пуціна «правадыром» па аналогіі са Сталіным і заклікаў рэпрэсаваць «здраднікаў Радзімы».

Гэтыя факты выразна сведчаць пра мілітарызацыю царквы ў Расіі, перакананы палітолаг Павал Усаў.

— Гэты працэс ішоў у Расіі не адзін год. Гістарычна расійская праваслаўная царква заўсёды падтрымлівала ваенную экспансію Крамля, асабліва на заходнія славянскія землі. Пасля прыходу Пуціна да ўлады працэс убудавання царквы ў дзяржаву ўзмацніўся. Царква цяпер адзін з інструментаў легітымізацыі вонкавай агрэсіі, яна ніколі не крытыкуе тое, што робіць Пуцін. РПЦ усяляк падтрымлівае экспансію, стаўшы інструментам пашырэння расійскіх уплываў у суседніх краінах і нават элементам расійскіх шпіёнскіх сетак.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аудыёфайле

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі