У студзені POLITICO правяло апытанне аб ваенным умяшанні ЗША за мяжой. Выбаршчыкі Дональда Трампа падзяліліся ў меркаваннях па гэтым пытанні, піша Onet.pl. Бамбёжка Ірана можа прынесці шкодны эфект для Рэспубліканскай партыі.
Цяпер, калі атака на Іран больш не з'яўляецца гіпотэзай, відавочна, што прэзідэнту давядзецца шмат працаваць, каб пераканаць значную частку свайго электарату заставацца на яго баку. Гэта праблема, з якой сутыкаецца Рэспубліканская партыя напярэдадні лістападаўскіх выбараў у Кангрэс.
У апытанні POLITICO, праведзеным у студзені, толькі палова выбаршчыкаў Трампа ў 2024 годзе, роўна 50%, падтрымалі ваенныя дзеянні, у той час як 30% выступілі супраць іх.
Агулам, у студзеньскім апытанні POLITICO амаль палова ўсіх амерыканцаў – 45% – заявілі, што Злучаныя Штаты не павінны прымаць ваенных мер супраць Ірана; крыху менш за траціну, 31%, лічылі, што павінны.
Яшчэ адна вайна ЗША. Амерыканцы адчулі сябе падманутымі Трампам.
У гэтым кантэксце напярэдадні выбараў у Кангрэс стаўкі для Рэспубліканскай партыі асабліва высокія.
«Падтрымка дла рэспубліканцаў і Трампа залежыць ад таго, ці зацягнецца канфлікт у Іране», заявіў POLITICO рэспубліканскі стратэг з Мічыгана Джэйсан Роў.
— Калі мы пераможам Іран, на тэрыторыі ЗША не адбудуцца тэракты, а нашым саюзнікам у рэгіёне не будзе нанесена шкода — то Трамп атрымае палітычную перамогу. Аднак, калі канфлікт зацягнецца або скончыцца адпраўкай наземных войскаў, Іран стане праблемай, адзначыў Джэйсан Роў.
Адданы прэзідэнту электарат і абʼяднаны вакол лозунга «Амерыка перш за ўсё», цяпер праходзіць выпрабаванне рашэннямі Трампа ў галіне знешняй палітыкі, сцвярджаецц на сайце Onet.pl
яс