Беларуская Служба

Гістарычнае рашэнне Фінляндыі: яна хоча ядзерную зброю

06.03.2026 10:43
Рашэнне выклікае неадназначную рэакцыю як у Фінляндыі, так і сярод яе суседзяў.
Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр СтубPAP/EPA/RAJAT GUPTA

Урад Фінляндыі плануе адмяніць забарону на ядзерную зброю на сваёй тэрыторыі. Гэты гістарычны крок мае на мэце павысіць абарончую гнуткасць краіны ў межах НАТА, піша эканамічны money.pl.

Урад Фінляндыі вырашыў адмяніць даўнюю забарону на ядзерную зброю на сваёй тэрыторыі, што азначае значны зрух у цяперашняй палітыцы краіны. Паводле «Ilta-Sanomat», гэта змяненне накіравана на павышэнне абаронных магчымасцей Фінляндыі ў супрацоўніцтве з НАТА.

Прапановы ўрада Петэры Орпа з'яўляецца рэакцыяй на хутка зменлівую сітуацыю ў галіне бяспекі, асабліва пасля нядаўняга ўступлення краіны ў НАТА і заявы Францыі аб плане пашырэння сваіх ядзерных рэсурсаў стрымлівання.

Прапанаваныя змены дазволяць Фінляндыі імпарт, транзіт і валоданне ядзернай зброяй, калі гэта неабходна для абароны краіны або альянсу НАТА. Да гэтага часу дзейнічала абсалютная забарона на такую дзейнасць, устаноўленая ў 1980-х гадах падчас прэзідэнцтва Маўна Койвіста. У той час Фінляндыя, падкрэсліваючы ваенную нейтральнасць, таксама прасоўвала глабальнае раззбраенне.

Як падкрэсліў міністр нацыянальнай абароны Анці Хакканен, рашэнне не азначае ніякіх «драматычных» крокаў. Змены накіраваны выключна на зняцце юрыдычных абмежаванняў, якія перашкаджалі поўнаму выкарыстанню механізмаў калектыўнай абароны НАТА, часткай якіх Фінляндыя стала ў 2023 годзе.

Рэакцыя на планы Фінляндыі неадназначная. Як паведамляе «Helsingin Sanomat», расійскія прапагандысцкія СМІ падкрэсліваюць, што Хельсінкі ўзмацняюць напружанасць у рэгіёне і што Крэмль, безумоўна, не будзе цярпець ядзерную зброю паблізу сваіх межаў. Аднак, паводле фінскіх назіранняў, дыскусіі ў асноўным тычацца магчымасці транзіту зброі, практыкі, якая таксама выкарыстоўваецца ў іншых краінах альянсу.

Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб раней заявіў, што, хоць краіна і зʼяўляецца часткай ядзернай палітыкі НАТА, яна не плануе і не мае намеру стаць ядзернай дзяржавай у будучыні.

money.pl/ав