На думку 83% палякаў, найбольшымі пагрозамі сусветнаму міру, акрамя Расіі, з'яўляюцца таксама Ізраіль і Злучаныя Штаты Амерыкі. Апытанне, праведзенае Цэнтрам даследаванняў грамадскай думкі (CBOS) для выдання Dziennik Gazeta Prawna, паказвае відавочны зрух у тым, як палякі ўспрымаюць міжнародныя пагрозы.
Лідарам сярод краін, якія палякі лічаць найбольш небяспечнымі для свету, застаецца Расія. Такім чынам заяўляе 54% рэспандэнтаў. За Расіяй ідуць Ізраіль (15%) і Злучаныя Штаты Амерыкі (14%).
Кітай і Іран займаюць значна ніжэйшыя месцы ў згаданым спісе. Пекін лічаць пагрозай сусветнаму міру толькі 3,6% рэспандэнтаў, а Тэгеран — 2,1%.
Расія трывожыць старэйшых палякаў
Чым старэйшыя рэспандэнты, тым большае пачуццё пагрозы з боку Масквы. Ва ўзроставай групе 65 і больш гадоў, такім чынам думаюць ажно 73% апытаных. Сярод маладзейшых рэспандэнтаў гэткія боязі меншыя. Сярод апытаных, якім 25-34 гадоў, Расіі асцерагаюцца 36%.
Інакш сітуацыя выглядае ў выпадку Злучаных Штатаў Амерыкі. Гэта сярод малодшых узроставых груп найбольш тых, хто асцерагаецца ЗША: 24% у групе 18-24 гады і 25% — у групе 25-34 гады. Пакаленне бацькоў — асобы ва ўзросце 55-64 гадоў, прытрымліваецца іншага погляду — толькі 4,8% з іх бачаць у ЗША пагрозу. Сярод тых, каму больш за 65 гадоў, гэты паказчык складае 9,3%.
Стаўленне да Ізраіля таксама адрозніваецца ў залежнасці ад узросту. Гэта перш за ўсё маладзейшыя рэспандэнты ўспрымаюць Ізраіль як пагрозу — 27%. У той час, сярод рэспандэнтаў, якім больш за 55 гадоў такія асобы складаюць менш за 10%.
Палітычныя погляды таксама маюць значэнне
Палітычныя погляды таксама адыгрываюць сваю ролю. У выпадку Расіi няма істотных адрозненняў паміж прыхільнікамі правых, левых і цэнтрысцкіх сілаў — амаль усе яны ўспрымаюць краіну як пагрозу.
У выпадку Злучаных Штатаў Амерыкі — наадварот. Амерыканцаў пагрозай лічаць у першую чаргу прыхільнікі левых сілаў — 26%. Сярод прыхільнікаў цэнтрысцкіх сілаў такія асобы складаюць 18%, а сярод прыхільнікаў правых сілаў — 6,2%.
Сітуацыя крыху іншая з Ізраілем. Нягледзячы на тое, што гэта хаўруснік ЗША, то часцей як пагрозу ўспрымаюць яго прыхільнікі правых сілаў (27,5%). Сярод цэнтрысцкіх прыхільнікаў — гэта 6%, а сярод левых — 9.
аз