Намеснік міністра нацыянальнай абароны Цэзары Томчык паведаміў, што Рада міністраў Польшчы прыняла праект закона аб Лодзінскай ваенна-медыцынскай акадэміі. Чакаецца, што аднаўленне дзейнасці ВНУ ў горадзе Лодзь (цэнтральная Польшча) паглыне каля 400 млн злотых (больш за 95 млн еўра). Пра гэта піша партал Rynek Zdrowia.
На мінулым тыдні гарадская рада Лодзі ў аднагалосным парадку прыняла рашэнне перадаць дзяржаве зямельны ўчастак з гарадскога фонду на патрэбы ваенна-медыцынскай акадэміі.
Пра аднаўленне Лодзінскай ваенна-медыцынскай акадэміі, якая была закрытая ў 2002 годзе, паведаміў у маі 2024 года віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш, які, дарэчы, па прафесіі сам зʼяўляецца лекарам. Тады прадстаўнікі горада, рэгіянальных уладаў і Міністэрства нацыянальнай абароны падпісалі ліст аб намерах супрацоўніцтва ў гэтым пытанні.
Ваенна-медыцынская акадэмія была закрытая ў 2002 годзе. Адначасова ў Лодзінскім медыцынскім універсітэце быў адкрыты ваенна-медыцынскі факультэт для падрыхтоўкі вайсковых урачоў. Аднак, у сувязі са складанай геапалітычнай сітуацыяй у нашым рэгіёне, польскія ўлады прынялі рашэнне аднавіць ваенна-медыцынскую ВНУ.
вс