Пуцін заўсёды пазбягаў дэбатаў з тымі, хто можа яму супрацьстаяць. Ён быў абраны прэзідэнтам пяць разоў, і ані разу ў сваіх кампаніях не пагадзіўся на публічныя дэбаты, нават з тымі, каго сам прызначаў сваімі супернікамі. Аднак цяпер, насуперак сваёй звычцы, ён вырашыў публічна даць урок Пашыняну, якога ён моцна не любіць. Гэта таму, што армяніна прывялі да ўлады вулічныя акцыі пратэсту — «каляровая рэвалюцыя», якая гадамі была кашмарам для Крамля.
У сераду Пуцін прыняў свайго госця з Каўказа у Авальнай зале Сената Крамля. У гэтай абстаноўцы, гаспадар выказаў свае скаргі перад камерамі. Галоўная з іх тычыцца выхаду Арменіі з-пад сферы ўплыву Масквы і імкнення ў будучыні далучыцца да Еўрапейскага Саюза. Расійскі кіраўнік таксама незадаволены тым, што Арменія замарозіла свой удзел у Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). Пуцін таксама выказаў занепакоенасць дэмакратычнасцю парламенцкіх выбараў у Арменіі, запланаваных на 7 чэрвеня, яму не даспадобы, што палітыкі «уладальнікі расійскіх пашпартоў» не будуць дапушчаны да ўдзелу ў кампаніі.
Газета заначае, што гаворка вядзецца пра расійскага алігарха армянскага паходжання Самвела Карапецяна, якім Масква хацела б замяніць Пашыняна. Аднак алігарх знаходзіцца ў турме на сваёй гістарычнай радзіме за спробу арганізацыі дзяржаўнага перавароту.
Госць не стрымліваўся і адказаў Пуціну, што яго краіна хоча атрымае карысць ад Еўразійскага саюза і зблізіцца з ЕС. Калі прыйдзе час выбіраць, выбар зробіць народ. АДКБ зганьбіла сябе ў вачах армянаў, бо, нягледзячы на свае абавязацельствы, не прыйшло ім на дапамогу, калі некалькі гадоў таму Азербайджан пачаў аперацыю ў Нагорным Карабаху. Адказваючы на скаргі за выбары, Пашынян высмейваў Пуціна. Ён нагадаў, што ў Арменіі ёсць выбары, і там ніхто не абмяжоўвае прэсу і «сацыяльныя сеткі». Для Пуціна, які робіць усё магчымае, каб адрэзаць расейцаў ад інтэрнэту, гэта стала непрыемнай абразай. Што тычыцца «кандыдатаў з расійскімі пашпартамі», Пашынян нагадаў, што Канстытуцыя яго краіны дазваляе балатавацца на пасаду толькі тым, хто зʼяўляецца грамадзянамі Арменіі.
Пуцін не адказаў на сарказм свайго госця. Але праз дзень пасля сустрэчы Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе заявіла, што ёсць сурʼёзныя прэтэнзіі да кветак, малочнай прадукцыі, садавіны, гародніны і мяса з Арменіі.
юл