Беларуская Служба

Чарнобыльскі шлях у Варшаве: «Расія рыхтуецца да ядзернай вайны з выкарыстаннем Беларусі. Мы павінны сказаць — не!»

20.04.2026 15:01
Сёння Чарнобыльскі шлях набывае новае, яшчэ больш трывожнае вымярэнне. Гаворка ідзе пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі.
Аўдыё
  • Арганізатар акцыі — лідар Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, адзін з ветэранаў беларускага нацыянальнага адраджэння, нагадвае, што Чарнобыльскі шлях заўсёды быў не толькі экалагічнай, але і палітычнай падзеяй.
Ілюстрацыя Фота: https://budzma.org

Сёлета спаўняецца 40 гадоў катастрофе на Чарнобыльскай АЭС — трагедыі, наступствы якой дагэтуль вызначаюць жыццё сотняў тысяч беларусаў. У Варшаве з гэтай нагоды пройдзе Чарнобыльскі шлях — не толькі як акт памяці, але і як пратэст супраць размяшчэння расійскай ядзернай зброі ў Беларусі.


Вячаслаў Сіўчык Вячаслаў Сіўчык

Адзін з арганізатараў акцыі — лідар Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, адзін з ветэранаў беларускага нацыянальнага адраджэння, нагадвае, што Чарнобыльскі шлях заўсёды быў не толькі экалагічнай, але і палітычнай падзеяй. Асаблівае значэнне мела акцыя 1996 года, якая прайшла пад лозунгам:

— У Беларусі дзве катастрофы: Чарнобыль і Лукашэнка. Гэта быў момант, калі грамадства адкрыта сказала праўду пра ўладу і яе стаўленне да людзей, — адзначае Сіўчык.

Паводле палітыка, яшчэ ў савецкі час спецыялісты разумелі маштаб трагедыі, але многія неабходныя меры так і не былі зробленыя.

— Шмат што можна было зрабіць адразу пасля аварыі, але гэтага не зрабілі. І наступствы мы адчуваем да сёння, — кажа Вячаслаў Сіўчык, які як навуковец удзельнічаў у замерах радыяцыйнага забруджвання вады.

Асобна ён крытыкуе палітыку беларускіх уладаў пасля прыходу Лукашэнкі, калі былі згорнутыя праграмы дапамогі пацярпелым тэрыторыям і міжнароднага супрацоўніцтва. На яго думку, гэта было свядомае рашэнне рэжыму.

Сёння ж Чарнобыльскі шлях набывае новае, яшчэ больш трывожнае вымярэнне. Гаворка ідзе пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі.

— Гэта не проста палітыка — гэта прамая пагроза. Расія рыхтуецца да вялікай ядзернай вайны, і Беларусь у гэтым сцэнары выкарыстоўваецца як плацдарм. Я ў гэтым абсалютна перакананы, — падкрэслівае Сіўчык і таксама звяртае ўвагу на ранейшае будаўніцтва Астравецкай АЭС:

— Месца выбіралі не беларускія навукоўцы — яны былі супраць. За гэтым стаіць Генштаб Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі. Гэта рашэнне было выгаднае Расіі. Фактычна — гэта стацыянарная ядзерная бомба.

Чарнобыльскі шлях у Варшаве распачнецца 26 красавіка, а 14 гадзіне. Удзельнікі збяруцца каля помніка Каперніку і пройдуць па цэнтры горада.

— Мы павінны памятаць Чарнобыль, але і бачыць новыя пагрозы. Сёння гэта ўжо не толькі гісторыя — гэта наша будучыня. Таму варта выказацца і за тых беларусаў, якія пазбаўлены такой магчымасці ў Беларусі, і масава выступіць супраць размяшчэння расійскай ядзернай зброі, — заклікаў Вячаслаў Сіўчык.

Слухайце аўдыё! 

эж 

Больш за мільён беларусаў жыве на зямлі, забруджанай радыяцыяй

26.04.2020 15:46
Пра ліквідацыю аварыі на ЧАЭС і яе наступствы расказвае фізік, сябра «Чарнобыльскай камісіі» Вярхоўнага Савету СССР Юрый Варонежцаў.

37 гадоў таму Беларусь атрымала незагойную рану – аварыю на Чарнобыльскай АЭС

26.04.2023 14:50
Больш за 200 тысячаў гектараў, каля сотні пакінутых населеных пунктаў, дзясткі тысяч перасяленцаў і заўчасна памерлых – гэта факты пра беларускую зону адчужэння.

Інжынер-фізік А. Ажароўскі: Забываць Чарнобыль цяпер – гэта злачынства

26.04.2024 10:20
Пажар на Чарнобыльскай АЭС адбыўся 38 гадоў, але гэта не трагедыя, якая здарылася ў мінулым, гэта актуальная праблема.

Першы Чарнобыльскі шлях быў у верасні. Ён адыграў вялікую ролю ў справе галоснасці пра катастрофу на ЧАЭС

26.04.2024 15:06
У Варшаве сёння пройдзе беларускі Чарнобыльскі шлях. Згадваем некаторыя важныя моманты гэтай грамадска-палітычнай акцыі.