Беларуская Служба

Сенат Польшчы заклікаў улады Беларусі неадкладна вызваліць Анджэя Пачобута ды іншых палітвязняў

22.04.2026 14:15
Спікер Сенату Малгажата Кідава-Блоньска падкрэсліла, што рэзалюцыя зʼяўляецца выразам салідарнасці паміж палякамі і беларусамі.
     5-
Сенатары прынялі рэзалюцыю з нагоды 5-й гадавіны зняволення Анджэя ПачобутаPAP/Leszek Szymański

Сенат Рэспублікі Польшча прыняў рэзалюцыю акламацыяй з нагоды 5-й гадавіны зняволення Анджэя Пачобута. Сенатары заклікалі ўлады Беларусі неадкладна вызваліць Анджэя Пачобута — журналіста і лідара польскай меншасці ў Беларусі, лаўрэата Еўрапейскай прэміі імя Сахарава, — а таксама іншых палітычных вязняў.

Перад пачаткам пасяджэння Сената спікер Малгажата Кідава-Блоньска падкрэсліла, што рэзалюцыя зʼяўляецца выразам салідарнасці паміж палякамі і беларусамі. Варшава патрабуе ад рэжыму ў Мінску вызваліць усіх палітычных вязняў і дазволіць беларусам жыць у свабоднай і дэмакратычнай дзяржаве.

Пасля прыняцця рэзалюцыя была ўручана Алесю Бяляцкаму, дзеячу беларускага апазіцыйнага руху, заснавальніку праваабарончага цэнтру «Вясна» і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру.

— Мяне арыштавалі праз тры месяцы пасля арышту Анджэя Пачобута, — сказаў лаўрэат Нобелеўскай прэміі. — На жаль, ён усё яшчэ знаходзіцца ў турме разам з сотнямі іншых палітычных зняволеных, — дадаў беларускі праваабаронца.

У рэзалюцыі Сената, сярод іншага, гаворыцца, што польскія ўлады звяртаюцца да ўладаў у Мінску з просьбай спыніць рэпрэсіі, вызваліць усіх палітычных зняволеных і пачаць палітычны дыялог з апазіцыйнымі сіламі ў краіне і ў выгнанні.

ПР/юл