Беларуская Служба

«Donnyland». Новая тактыка ўкраінскіх перамоўшчыкаў?

22.04.2026 12:30
Паводле каментатараў, прапанова ўкраінцаў — адлюстраванне глабальнай рэальнасцi, у якой урады звяртаюцца да мегаламаніі Трампа.
Прэзідэнт ЗША Дональд ТрампPAP/EPA/DANIEL HEUER / POOL

Украінскія чыноўнікі падчас мірных перамоваў прапанавалі адміністрацыі ЗША назваць частку Данбаса ў гонар Дональда Трампа. Паводле звестак «The New York Times», верагодна, адмыслова для «Donnyland» былі створаныя мапа і гімн. Мэта — заахвоціць амерыканцаў заняць больш настойлівы падыход да тэрытарыяльных прэтэнзій Расіі.

Паводле газеты, прапанова ўкраінскіх чыноўнікаў адлюстроўвае глабальную рэальнасць, у якой урады «звяртаюцца да мегаламаніі Дональда Трампа», каб атрымаць падтрымку ЗША. У якасці прыкладу «The New York Times» прыводзіць таксама «Форт Трамп» — назву, якая з'явіўся ў 2018 годзе падчас перамоваў аб стварэнні амерыканскай ваеннай базы ў Польшчы.

— Для Украіны гэтыя намаганні пакуль не далі ніякіх вынікаў. Тэрмін усё яшчэ выкарыстоўваецца ў перамовах, хоць невядома, ці быў ён зафіксаваны ў якіх-небудзь афіцыйных дакументах, — гаворыцца ў артыкуле.

Паводле выдання, украінскія перамоўшчыкі таксама прапанавалі, каб Мірная рада Дональда Трампа «адыграла пэўную ролю ў кіраванні гэтай тэрыторыяй». Аднак, як адзначае газета, пакуль ні Украіна, ні Расія не далучыліся да гэтай ініцыятывы.

Верагодна «Donnyland» павінен быць пераўтвораны ў тэрыторыю, поўнага кантролю над якой не меў бы ніводзін з бакоў. Гэта, у сваю чаргу, павінна быць прадстаўлена як «дасягненне Дональда Трампа».

Варта адзначыць, што ў іншай прапанове адносна будучыні Данбаса пасляваеннае ўрэгуляванне называлася «мадэллю Манака». Як і ў выпадку з «Donnyland», гэтая ідэя тычылася патэнцыйнай паўаўтаномнай міні-дзяржавы, якая мела б статус выключнай эканамічнай зоны.

Між тым, як нагадвае interia.pl, мірныя перамовы паміж Расіяй і Украінай зайшлі ў тупік у канцы лютага. Гэта было звязана з адсутнасцю кампрамісу па тэрытарыяльных пытаннях і пачаткам нападаў ЗША і Ізраіля на Іран.

аз

У Расіі расце незадаволенасць Пуціным

20.04.2026 15:12
Z-блогеры ды зоркі Cацыяльных сетак выступілі з крытыкай апошніх рашэнняў Крамля. Ідзецца пра блакіроўку Інтэрнэту, рэпрэсіі супраць блогераў і ціск на малы і сярэдні бізнес.

Трамп працягнуў перамірʼе з Іранам

22.04.2026 08:53
Прэзідэнт ЗША вырашыў не аднаўляць ваенную аперацыю. Трамп растлумачыў, што зрабіў гэта на просьбу ўрада Пакістана.